Роза Міронаўна Свярдлова

Роза Міронаўна Свярдло́ва[2] (25 кастрычніка 1908, Віцебск — 20 красавіка 2003) — беларуская і расійская актрыса кінастудыі «Ленфільм». Заслужаная артыстка БССР (1935). педагог. Скончыла ў 1930 годзе кінаадзяленне Ленінградскага тэхнікума сцэнічных мастацтваў (майстэрня Я. Чарвякова). У кіно з 1927 года. Здымалася на кінастудыях «Ленфільм», «Беларусьфільм» і іншых.

Роза Свярдлова
Роза Міронаўна Свярдлова
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1908(1908-10-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 2003(2003-04-20)[1] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія акцёрка, кінаактрыса
Кар’ера 19271967
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 0841217

Фільмаграфія правіць

  • 1927 — Дзяўчына з далёкай ракі
  • 1928 — Права на жыццё
  • 1928 — Кошт чалавека
  • 1929 — Да заўтра
  • 1930 — Каўказскі нявольнік
  • 1932 — Баям насустрач (настаўніца)
  • 1933 — Хто твой сябар?
  • 1934 — Залатыя агні (Марына)
  • 1935 — Шлях карабля (Вара), Новая радзіма (інжынер)
  • 1937 — Дачка Радзімы (калгасніца)
  • 1956 — Нявеста
  • 1959 — Ліберал
  • 1960 — Анафема
  • 1961 — Самыя першыя — санітарка шпіталя ВПС
  • 1963 — Родная кроў
  • 1967 — І ніхто іншы

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 ліпеня 2016.
  2. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць