Рой Андэрсан
Рой Андэрсан (шведск.: Roy Andersson, нар. 31 сакавіка 1943, Гётэбарг, Швецыя) — шведскі кінарэжысёр. Ён стварыў шэсць поўнаметражных мастацкіх фільмаў, некалькі кароткаметражных і каля трохсот рэкламных ролікаў.
Рой Андэрсан | |
---|---|
шведск.: Roy Andersson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1943[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, мантажор, пісьменнік, рэжысёр, кінапрадзюсар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0027815 |
royandersson.com | |
![]() |
У многіх адносінах Рой Андэрсан — унікальны рэжысёр: у яго свая прадзюсарская кампанія з двума здымачнымі павільёнамі, мантажнай, гукааператарскай і кінатэатрам, што дазваляе яму прадзюсаваць і ствараць уласныя фільмы. Ён працуе без сцэнарыя і здымачнага графіка, здымае пераважна ў павільёне.
Удастоены мноства міжнародных узнагарод і прызоў. У 2014 годзе ўзнагароджаны галоўным прызам Венецыянскага кінафестывалю, «Залатым ільвом», за пастаноўку філасофскай драмы «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё» — заключнай частцы трылогіі Андэрсана аб жыццёвай сутнасці.
Зноскі
- ↑ Roy Andersson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roy Andersson // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.