Рольф Герман Неванліна (фінск.: Rolf Herman Nevanlinna; 22 верасня 1895, Ёэнсу — 28 мая 1980, Хельсінкі) — фінскі матэматык, найбольш вядомы працамі па комплексным аналізе (у прыватнасці, па размеркаванні значэнняў мераморфных функцый), стваральнік тэорыі Неванліны.

Рольф Неванліна
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1895(1895-10-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1980(1980-05-28)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ота Неванліна[d]
Жонка Сініка Каліа[d][3]
Дзеці Анрэ Неванліна[d] і Гары Неванліна[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка[5] і камплексны аналіз[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эрнст Леанард Ліндэлёф[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Аляксандраўскім універсітэце ў Хельсінкі (1913—1917), а ў 1919 годзе абараніў доктарскую ступень. У 1922 годзе стаў дацэнтам Хельсінкскага ўніверсітэта, і ў 1926 годзе атрымаў званне прафесара. 3 жніўня 1942 года, знаходзячыся на той момант на пасадзе рэктара Хельсінкскага ўніверсітэта, быў прызначаны кіраўніком добраахвотніцкага камітэта СС, які ажыццяўляў набор добраахвотнікаў у фінскі добраахвотніцкі батальён войскаў СС. У 1947 годзе перайшоў у Цюрыхскі ўніверсітэт, але вярнуўся на час у Фінляндыю, калі ў 1948 годзе ён стаў адным з 12 членаў ізноў створанай Акадэміі Фінляндыі.

З 1948 па 1963 гады Неванлін жыў у дзвюх краінах.

Пайшоў на пенсію ў 1963 годзе, пасля чаго працаваў канцлерам пры Універсітэце Турку да 1970 года. У палітыцы прытрымліваўся вельмі правых поглядаў, уваходзіў у Патрыятычны народны рух.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Rolf Nevanlinna // GeneaStar
  3. а б в г д MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. https://www.hautahaku.fi/map/02-02-018-09-00169/NEVANLINNA%20ROLF%20HERMAN
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. Dictionary of Scientific Biography / C. C. GillispieCharles Scribner's Sons, 1970.
  7. https://kansallisbiografia.fi/kansallisbiografia/henkilo/7111
  8. а б Матэматычная генеалогія — 1997.