Ромеры
Ромеры (польск.: Römerowie, ням.: Römern, Roemern) — вялікалітоўскі шляхецкі род нямецкага паходжання.
Ромер | |
---|---|
Апісанне герба: гл. тэкст |
|
Частка радаводу кнігі | Віленская, Санкт-Пецярбургская |
Часткі радаводу кнігі | VI і II |
Падданства |
курфюрства Саксонія, |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРод Ромераў, згодна падання, выводзіўся ад рымскага консула Юстуса Севярынаса, які ў 983 г. вымушаны быў пакінуць Рым і асеў у Германіі, дзе атрымаў прозвішча «Römer» — «рымлянін». Яго нашчадкі жылі ў Саксоніі, а Берэнд Ромер у 1223 г. са світай князя Альберта Саксонскага прыбыў у Лівонію і стаў рыцарам ордэна[1].
Калі Рэч Паспалітая ў 1630 г. вымушана была аддаць Інфлянты Швецыі, Стэфан Ромер перасяліўся на Літву, бо як пісаў яго сын Матэуш «лічыў лепш ўсё страціць, а вернасць Рэчы Паспалітай захаваць». Сыны і ўнукі Стэфана служылі ў войску[1].
У 1700 годзе ў касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках, у ваколіцах якіх Ромеры валодалі маёнткамі, была дабудавана сямейная капліца[2].
Іншая галіна роду перасялілася ў канцы XVIII ст. з Саксоніі ў Расію; з яе Мікалай Фёдаравіч Ромер (1804—1889) — сапраўдны тайны саветнік, сенатар і член Апякунскага Савета ўстаноў Грамадскага Догляду.
Род Ромераў унесены ў дваранскі матрыкул Курляндскай губерні, у VI частку радаводнай кнігі Віленскай губерні і ў II частку радаводнай кнігі СПб. губерні.
Апісанне герба
правіцьУ чырвоным полі два скрыжаваных сярэбраных кія пілігрыма, кожны з дзвюма кнопкамі на ручцы. У нашлемніку такія ж кіі, якія сканчаюцца трыма страусінымі пёрамі. Намёт чырвоны падкладзены срэбрам.
Найбольш вядомыя
правіць- Міхал Ромер (1778—1853), грамадска-палітычны дзеяч.
- Эдвард Ян Ромер (1806—1878), грамадскі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак.
- Альфрэд Ізідор Ромер (1832—1897), жывапісец, скульптар, медальер, мастацтвазнавец, этнограф. Сын Эдварда Яна Ромера.
- Эдвард Матэй Ромер (1848—1900), мастак. Сын Эдварда Яна Ромера.
- Міхал Піус Ромер (1880—1945), польскі і літоўскі навуковец, грамадска-палітычны дзеяч; адзін з галоўных ідэолагаў ліберальна-дэмакратычнага крыла краёўцаў.
Зноскі
- ↑ а б Станіслаў Сільвановіч. Гісторыя маёнткаў Лунна, воля і лёсы іх уладальнікаў
- ↑ Kościół Witolda w Trokach
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ромеры
- Генеалагічнае дрэва на Geni
- Род:Рёмеры на Радаводзе
- Ромеры
- The Artists of the Römer Family Архівавана 8 жніўня 2014. (англ.)
- Römeriai (літ.)
- Romer właściwie Römer herbu własnego (t. 11 s. 380—385) Архівавана 8 жніўня 2014. (польск.)