Ромул Аўгуст

(Пасля перасылкі з Ромул Аўгустул)

Фла́вій Ро́мул Аўгу́ст[1] (лац.: Flavius Romulus Augustus), Ро́мул Аўгу́стул (лац.: Romulus Augustulus)[2], больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Ро́мул Аўгу́ст, — апошні імператар Заходняй Рымскай імперыі, які кіраваў у 475476 гадах.

Флавій Ромул Аўгуст
лац.: Flavius Romulus Augustus
Трэмісіс з партрэтам Ромула Аўгуста
Трэмісіс з партрэтам Ромула Аўгуста
Імператар Заходняй Рымскай імперыі
31 кастрычніка 4754 верасня 476
Папярэднік Юлій Непат
Нараджэнне
Смерць
Бацька Арэст[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць імператар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ромул, які вылучаўся толькі сваёй прыгажосцю[3], быў узведзены на трон у юнацкім узросце сваім бацькам, военачальнікам Арэстам, які зрынуў імператара Юлія Непата. Але яго прэтэнзіі на ўладу не былі прызнаны ні гальскім намеснікам Сіягрыем  (англ.), ані ўладаром Усходняй Рымскай імперыі, ані Непатам, які знаходзіўся ў Далмацыі[2]. Замест малалетняга імператара краінай кіраваў яго бацька. У выніку, пасля 10-месячнага кіравання Ромул быў зрынуты правадыром герулаў Адаакрам і выпраўлены ў выгнанне ў Кампанію, дзе, магчыма, і памёр[4].

Біяграфія правіць

Паходжанне і ўзыходжанне на прастол правіць

Бацькам Ромула быў выхадзец з Паноніі магістр  (англ.) італійскай арміі і патрыцый Арэст Флавій  (англ.)[5], маці была дачкой коміта Норыка Ромула, які паходзіў з Паэтавіёна (суч. Птуй)[6]. Будучы імператар нарадзіўся прыблізна каля 460 ці 461 года і атрымаў сваё імя ў гонар дзеда[7]. Вядома, што Ромул насіў імя Аўгуст яшчэ да свайго абвяшчэння імператарам. Гэта выснова была зроблена на падставе надпісу на яго манетах: «Dominus Noster Romulus Augustus Pius Felix Augustus» (бел.: Наш валадар Ромул Аўгуст Бласлаўлёны Шчаслівы Аўгуст)[4]. Гэтак жа Ромула часам называюць Аўгустулам (бел.: Маленькі Аўгуст, Аўгусцёнак) з-за яго юнага ўзросту, а ва Усходняй Рымскай імперыі яго называлі «маленькай ганьбай» — Маміла (лац.: Momylos)[4]. Пазней многія гісторыкі адзначалі, што Ромул Аўгуст ў сябе злучыў і, на думку Э.Гібана, зганьбіў, імёны заснавальніка Рыма і яго першага імператара[6].

Бацька Ромула, Арэст, які раней быў сакратаром (натарыем) пры Атыле, быў узведзены ў званне ваеннага магістра па загадзе імператара Юлія Непата ў 475 годзе, змяніўшы на гэтай пасадзе Экдыцыя Авіта  (англ.)[8][9]. Неўзабаве пасля гэтага прызначэння Арэст па прапанове салдат, якія падтрымлівалі яго, падняў паўстанне супраць Юлія Непата і захапіў сталіцу Заходняй Рымскай імперыі Равену[8]. Калі імператар даведаўся пра гэта, то ўцёк у Далмацыю ў жніўні 475 года, дзе яго дзядзькам Марцэлінам  (англ.) была заснавана паўнезалежная дзяржава[10]. Пасля гэтага военачальнік, відаць, займае чакальную пазіцыю на працягу каля 2 месяцаў, магчыма, чакаючы рэакцыі з боку ўсходняга імператара[11]. І нарэшце, 31 кастрычніка 475 года Арэст, адмовіўшыся па нейкай невядомай прычыне ад тытула імператара, дамогся абвяшчэння імператарам свайго малалетняга сына Ромула[10]. Магчыма, ён вырашыў, што ў якасці цара рымляне лепш прымуць яго сына, які быў большым рымлянінам, чым сам Арэст[12]. Але фактычна военачальнік пачаў кіраваць імперыяй замест свайго сына[11]. Акрамя таго, паводле паведамлення візантыйскага гісторыка Евагрыя Схаластыка  (англ.), Арэст абвясціў сябе каралём[13].

Кіраванне правіць

 
Усходнерымскі імператар Зянон, які не лічыў Ромула Аўгуста законным манархам

На момант абвяшчэння Ромула Аўгуста імператарам Заходняя Рымская імперыя знаходзілася на мяжы знікнення. Імператарская ўлада распаўсюджвалася толькі на Італію і невялікую частку Паўднёвай Галіі[14]. Усходнерымскі імператар Леў I Макела, які памёр у 474 годзе, узводзіў на трон Заходняй Рымскай імперыі двух чалавек — Пракопія Антэмія і Юлія Непата, таму яго пераемнік Зянон, гэтак жа як і намеснік Паўночнай Галіі Афраній Сіягрый  (руск.) адмовіліся прызнаць Ромула імператарам Захаду, лічачы яго звычайным узурпатарам[11].

З-за свайго ўзросту Ромул не пакінуў ніякіх слядоў дзейнасці, апроч залатых солідаў, якія чаканіліся ў Рыме, Медыялане, Равене і Арэлаце, і хутчэй за ўсё прызначаліся для аплаты паслуг варвараў, якія служылі ў заходнерымскай арміі[11]. Некалькі знойдзеных срэбраных манет было адчаканена ў Равене, аднак медныя манеты эпохі кіравання Ромула не былі знойдзены. Найбольш сур’ёзнай праблемай для новага ўладара было кіраванне войскамі варварскіх наймітаў[11]. Пасля 10-месячнага кіравання супраць Ромула і яго бацькі падняла паўстанне армія, якая амаль цалкам складалася з герулаў, ругаў  (руск.) і скіраў[4]. Яны ведалі, што рымскі ўрад заключыў з германцамі іншых частак Заходняй Рымскай імперыі дамову, паводле якой мясцовыя землеўладальнікі павінны былі вылучаць пэўную частку сваіх уладанняў перасяленцам[15]. Гэты прынцып ніколі не распаўсюджваўся на Італію, аднак салдаты з германскіх плямёнаў, раскватараваныя на паўвостраве, заявілі, што тое ж самае павінна быць зроблена таксама і на іх карысць[16]. Яны не настойвалі, каб ім вылучалі дзве траціны зямлі, як гэта было зроблена на пачатку V ст. імператарам Ганорыем у адносінах да вестготаў, якія напалі на Галію. Легіянеры лічылі, што для задавальнення іх патрэбаў хапіла б і адной траціны зямель[15]. Насуперак іх чаканням Арэст адмовіў салдатам[11]. Таксама, магчыма, Арэст першапачаткова абяцаў салдатам зямлю ў якасці ўзнагароды за звяржэнне Юлія Непата, што і прывяло да паўстання супраць яго[4]. Іншай прычынай бунту было пагаршэнне фінансавання казной рымскай арміі з-за невялікіх даходаў з тэрыторыі толькі адной Італіі, з-за чаго салдаты таксама выходзілі з падпарадкавання ўладам[17].

Абураныя салдаты абралі сабе правадыром аднаго з галоўных военачальнікаў Арэста Флавія — Адаакра[4]. Па паходжанню Адаакр быў германцам (скірам або, магчыма, ругам), яго бацька служыў пры Атыле паслом у Канстанцінопалі. Пасля смерці Атылы ён уступіў у армію заходняга імператара Пракопія Антэмія і дапамагаў Арэсту зрынуць Юлія Непата[4].

Сутыкнуўшыся з варожым стаўленнем войскаў, Арэст зачыніўся ў акружаным магутнымі сценамі Тыцынуме, які, адбнак, быў узяты і разрабаваны[17]. Каля Плацэнтыі 28 жніўня 476 года ён быў узяты ў палон і пакараны смерцю[17]. Яго брат Павел загінуў у бітве ў лесе каля Равены, і тады Адаакр, які ўступіў у горад, прымусіў Ромула адмовіцца ад улады 4 верасня таго ж года[18]. Калі военачальнік даведаўся пра вяртанне ўсходняга імператара Зянона Ісаўраніна на прастол, ён выслаў ад імя зрынутага Ромула Аўгуста сенацкую дэлегацыю ў Канстанцінопаль з адпаведным паведамленнем пра тое, што:

«не было ніякай патрэбы ствараць ім асобнае царства; што для абодвух бакоў досыць было аднаго Зянона як агульнага іх імператара; што сенат рымскі ўручыў галоўнае начальства Адааху [Адаакру], чалавеку, які па дзяржаўным розуме і ваяўнічасці здольны ахоўваць дзяржаву»[19].

Таксама сенат прасіў Зянона прысвоіць Адаакру тытул патрыцыя і дазволіць яму кіраваць Італіяй[20]. Зянон не адразу, але выканаў іх просьбу. Адаакр пазней прысягнуў на вернасць імператару Усходняй Рымскай імперыі і кіраваў у Італіі як прадстаўнік візантыйскай улады[11]. Таму тэарэтычна імперыя заставалася адзінай[21].

Жыццё пасля кіравання правіць

 
Ромул Аўгуст адракаецца ад прастола. Ілюстрацыя 1880 года

Звяржэнне апошняга імператара Заходняй Рымскай імперыі Ромула Аўгуста Адаакрам 4 верасня 476 года лічыцца традыцыйнай датай падзення Заходняй Рымскай імперыі, хоць фармальна яна працягвала існаваць да таго моманту, калі ў сваіх далматыйскіх уладаннях у 480 годзе не быў забіты зрынуты імператар Юлій Непат, пасля смерці якога Адаакр выслаў у Канстанцінопаль імператарскія інсігніі[7][16][22]. Да 486 года намеснік Галіі Афраній Сіягрый утрымліваў Суасонскую вобласць  (руск.), а апалчэнне Норыка і Рэцыі працягвала змагацца з варварамі[11]. Таксама 476 год сучаснай навукай лічыцца годам заканчэння эпохі антычнасці. Аднак вядомы ірландскі гісторык Джон Багнел Б'юры  (англ.), кажучы пра 476 год як пра год падзення Заходняй імперыі, удакладняе, што «гэта фраза недакладная і няўдалая, і падае ў няправільным святле змены, якія адбыліся. Ніякая імперыя не пала ў 476 годзе; не было ніякай „Заходняй Імперыі“, якая магла б пасці. Была толькі адна Рымская імперыя, якой часам кіравалі двое ці больш Аўгустаў… Важна зразумець, што з канстытуцыйнага пункта гледжання Адаакр быў пераемнікам Рыцымера…»[23]. Усходняя Рымская (або Візантыйская) імперыя перажыла Заходнюю на амаль тысячагоддзе і спыніла сваё існаванне толькі ў 1453 годзе пасля заваявання туркамі-асманамі Канстанцінопаля.

Лёс Ромула пасля яго звяржэння дакладна невядомы. Ананім Валезія паведамляў, што Адаакр, «пашкадаваўшы яго з-за малога ўзросту і, крануты яго прыгажосцю», злітаваўся над Ромулам і загадаў выплочваць яму штогадовую пенсію ў 6 тысяч солідаў, і выправіў у ссылку разам з маці ў кампанскі палац Лукула на мізенскім мысе[24][25]. Аднак Іардан і Марцэлін Коміт не згадваюць пра штогадовую пенсію[8][26]. Лукуланскі палац быў пабудаваны вядомым рымскім военачальнікам эпохі рэспублікі Луцыем Ліцыніем Лукулам  (англ.) (консул 74 гады да н.э.), і служыў вілай для імператара Тыберыя[11]. З Ромулам ад’ехалі розныя сваякі і значная світа[11].

Крыніцы сыходзяцца ў меркаванні, што Ромул пасяліўся ў палацы Лукула. Пасля гэтага пра Ромула няма ніякіх згадак. Хутчэй за ўсё, Ромул быў заснавальнікам манастыра побач з палацам[11]. Манастыр Ромула набыў значную вядомасць падчас пантыфіката Рыгора I Вялікага і існаваў яшчэ ў X стагоддзі[11].

Магн Аўрэлій Касіядор, сакратар караля остготаў Тэадорыха Вялікага, напісаў ліст нейкаму Ромулу ў 507 годзе, у якім пацвярджаў тую пенсію, што яму выдавалася[27]. Томас Ходжкін  (англ.), перакладчык прац Касіядора, пісаў у 1886 годзе, што Ромул Аўгуст і згаданы ў лісце Касіядора Ромул, магчыма, з’яўляюцца адной і той жа асобай[28]. Верагодна, былы імператар памёр да аднаўлення візантыйскай улады ў Італіі (да сярэдзіны VI стагоддзя), бо гісторык Пракоп Кесарыйскі, які пісаў пра Ромула як пра апошняга кіраўніка заходняй часткі імперыі, не згадвае пра былога імператара як пра жывога пры апісанні візантыйска-гоцкіх войнаў  (руск.)[11].

Ромул Аўгуст у культуры правіць

Найбольш вядомыя мастацкія творы, у якіх Ромул Аўгуст фігуруе як галоўны ці адзін з галоўных герояў:

Зноскі правіць

  1. PLRE 1980.
  2. а б Энциклопедический исторический словарь. — М. : РИПОЛ Классик, 2011. — 752 с. — (Словари нового века).
  3. Гібан 2008, с. 108.
  4. а б в г д е ё Грант 1998.
  5. Jones, A. H. M. Orestes 2 // Prosopography of the Later Roman Empire / A. H. M. Jones, J. R. Martindale, J. Morris. — Cambridge University Press, 1971—1992. — Vol. I—III.
  6. а б Гібан 2008, с. 109.
  7. а б Romulus August(ul)us. Imperium-Romanum.com. Праверана 14 мая 2014.
  8. а б в Іардан. Пра паходжанне і дзеянні гетаў. 241.
  9. Gibbon 1994, p. 391.
  10. а б Gibbon 1994, p. 400.
  11. а б в г д е ё ж з і к л м Mathisen & Nathan 1997.
  12. Romulus Augustus (AD 475 – AD 476). Illustrated History of the Roman Empire. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2013. Праверана 14 мая 2014.
  13. Евагрый Схаластык. Царкоўная гісторыя. II. 16.
  14. Hollister 2005, p. 32.
  15. а б Gibbon 1994, p. 402.
  16. а б Bryce 1961, p. 24.
  17. а б в Хізер 2010, с. 668.
  18. Хізер 2010, с. 669.
  19. Малх Філадэльфіец. Гісторыя. Урывак 12.
  20. Рыжоў 2001.
  21. Краучик, Ш. Два аспекта 476 года (арх. 27 ліпеня 2013) // Historia: Zeitschrift für Alte Geschichte. — 1986.
  22. Duckett, Eleanor Shipley. The Gateway to the Middle Ages. — [Ann Arbor] : University of Michigan Press, 1961. — P. 1.
  23. Bury, J. B. History of the Later Roman Empire. — L., 1923/1958. — Vol. I. — P. 408.
  24. Gibbon 1994, p. 406.
  25. Ананім Валезія. Частка апошняя. Жыццяпіс Тэадорыха. VIII. 38.
  26. Марцэлін Коміт. Хроніка. 476.
  27. Магн Аўрэлій Касіядор. Variae. III. 35.
  28. [Каментарыі Томаса Ходжкіна] // The Letters of Cassiodorus. — L. : Henry Frowde, 1886.

Літаратура правіць

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Гиббон, Эдуард. История упадка и разрушения Великой Римской империи. — М. : ТЕРРА, 2008. — Т. 4. — ISBN 978-5-275-01704-5.
  • Грант, М. Ромул Август // Римские императоры. — М. : ТЕРРА — Книжный клуб, 1998.
  • Рыжов, К. В. Ромул Августул // Все монархи мира. Греция, Рим, Византия. — М., 2001.
  • Хизер, Питер. Падение Римской империи. — М., 2010. — 800 с. — ISBN 978-5-17-057027-0.
  • Bryce, James Bryce. The Holy Roman Empire. — Schocken Books, 1961.
  • Martindale, J. R. Romulus Augustus 4 // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1980. — Vol. II : A.D. 395—527. — P. 949—950. — ISBN 0-521-20159-4 [2001 reprint].
  • Gibbon, Edward. The History of the Decline and Fall of the Roman Empire / David Womersley, ed. — L. : Penguin Books, 1994. — Vol. 3.
  • Heather, Peter. Medieval Europe: A Short History. — N. Y. : McGraw Hill, 1995.
  • Hollister, C. Warren. The Fall of the Roman Empire. — L. : Penguin Books, 2005.
  • Murdoch, Adrian. The Last Roman: Romulus Augustulus and the Decline of the West. — Stroud : Sutton, 2006.
  • Norwich, John Julius. Byzantium: A Short History. — N. Y. : Vintage, 1997. — 496 p. — ISBN 0-679-45088-2.
  • Зельскі А. Г. Ромул Аўгуст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 406. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Спасылкі правіць