Росаш
Росаш (руск.: Россош) — горад (з 1923 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Расашанскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва 62,0 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў XVII стагоддзі. Размешчаны на левым беразе р. Чорная Калітва (басейн ракі Дон) пры ўпадзенні ў яе р. Сухая Росаш. Буйная чыгуначная станцыя Паўднёваўсходняй чыгункі, за 210 км на поўдзень ад Варонежа.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Хімічны завод, завод прэсавых вузлоў, завод тэхнааснасткі, завод будматэрыялаў, прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Буйны транспартны вузел.
Вядомыя асобыПравіць
- Міхаіл Данілавіч Максімцоў (1909—1994) — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.
- Генадзь Канстанцінавіч Някрасаў (1918—1987) — расійскі і беларускі акцёр.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Росаш