Адкрыць галоўнае меню

Востраў Роса — востраў у мора Роса, адзін з найбольш паўднёвых астравоў планеты. Востраў размешчаны недалёка ад Зямлі Вікторыі. Каардынаты вострава: 77°40′ пд. ш. 168°00′ у. д.HGЯO.

Востраў Роса
MountErebus.jpg
Вулкан Эрэбус
Характарыстыкі
Плошча2 460 км²
Найвышэйшы пункт3 794 м
Насельніцтва0 чал. (2012)
Размяшчэнне
77°30′ пд. ш. 167°35′ у. д.HGЯO
Акваторыямора Роса
Кантынент
Роса (востраў) (Антарктыда)
Востраў Роса
Востраў Роса
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Плошча вострава складае 2460 км². Востраў Роса практычна ўвесь пакрыты снегам і лёдам. На ім знаходзяцца адны з найвышэйшых вяршыняў Антарктыкі — Эрэбус (3794 м) і Тэрар (3230 м). Эрэбус — акрамя таго з'яўляецца самым паўднёвым актыўным вулканам на Зямлі.

ГісторыяПравіць

Вядомы мараплавец і даследчык антарктычных абласцей Дж. К. Рос у 1841 годзе адкрыў антарктычныя вулканы Эрэбус і Тэрар, названыя ў гонар яго караблёў.

Тэрытарыяльныя прэтэнзііПравіць

Востраў Роса, нягледзячы на Антарктычную канвенцыю 1961 года, адносіцца да так званай Тэрыторыі Роса, на якую прэтэндуе Новая Зеландыя.

НасельніцтваПравіць

На востраве размешчаны дзве антарктычныя станцыі, якія дзейнічаюць круглы год: Мак-Мерда (ЗША) і Скот-Бейс (Новая Зеландыя). У залежнасці ад сезона, на востраве прысутнічае ад 200 да 1000 чалавек. Пастаяннага насельніцтва няма, але многія даследчыкі жывуць у падобных умовах больш за год.

З 1987 па 1992 год на востраве (Мыс Эванса) знаходзілася База Сусветнага парку — круглагодная станцыя экалагічнай арганізацыі «Грынпіс».

Цікавыя фактыПравіць

Востраў Роса не варта блытаць з востравам Джэймса Роса, размешчанага каля Антарктычнага паўвострава. Абодва астравы названы ў гонар аднаго і таго ж чалавека, але гэта розныя астравы.

СпасылкіПравіць