Ро́сіца[1] (трансліт.: Rosica, руск.: Росица) — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Росіца. Уваходзіць у склад Сар’янскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 460 чал. (1982). Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска.

Вёска
Росіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
243 чалавекі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Паштовы індэкс
211641
Аўтамабільны код
2
Росіца на карце Беларусі ±
Росіца (вёска) (Беларусь)
Росіца (вёска)
Росіца (вёска) (Віцебская вобласць)
Росіца (вёска)

У Другую сусветную вайну тут адбылася Росіцкая трагедыя.

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Росіцу датуецца 1552 г. У "Рэвізіі Полацкага ваяводства 1552 г." Васіль і "братніч яго" Мікула Карцень (Кортеневы) "з Росіцаю" адказвалі за адну з гародзен на полацкім замку. У 1599 годзе, канцлер вялікі Леў Сапега набыў паселішча ў Давыда Росіцкага. У 1603 г. у Браслаўскім земскім судзе Л. Сапега заплаціў 1200 коп грошай літоўскіх за росіцкі маёнтак Андрэю Міхайлавічу Карценю і яго жонцы Ганне Марцінаўне. У гэты час мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1753 Росіца перайшла ў валоданне Лапацінскіх[2].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Росіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. У 1778 тут пачалася будова невялікага драўлянага касцёла, асвечанага ў 1792. У 1864 рускія ўлады збудавалі ў мястэчку праваслаўную царкву. У 1906 у Росіцы пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла, асвечанага 20 студзеня 1911.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі Росіца ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 мястэчка вярнулі БССР. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касцёл і царкву. 20 жніўня 1924 года ўтвораны Росіцкі сельсавет.

У Другую сусветную вайну 1618 лютага 1943 у Росіцы прайшла антыпартызанская карная аперацыя «Зімовы цуд», у якой удзельнічалі 7 латвійскіх батальёнаў, адна ўкраінская і літоўская рота СС. Карнікі звезлі мясцовых жыхароў у стайню і падпалілі яе. Святары Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адмовіліся пакінуць сваіх парафіян і прынялі разам з імі пакутніцкую смерць[3].

У 1999 Папа Ян Павел II абвясціў кс.Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру блаславёнымі. 19 жніўня 2000 у Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.

З 16 ліпеня 1954 года па 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Бігосаўскага сельсавета[4][5].


НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1838 — 512 чал. (254 муж. і 258 жан.), з іх духоўнага саслоўя каталіцкага 3 муж., духоўнага саслоўя праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчан-хрысціян 5 муж. і 7 жан., мяшчан-іўдзеяў 63 муж. і 69 жан., сялян памешчыцкіх 177 муж. і 176 жан., аднадворцаў 2 муж. і 2 жан., адстаўных салдат 2 муж. і 2 жан.[6]


Трагедыя 16 лютага 1943 годаПравіць

Да вайны ў вёсцы быў 231 двор, жыло 943 чалавекі. 16.02.1943 г. карнікі знішчылі яе. У Расіцу былі звезены і многія жыхары з іншых вёсак. У касцёле ў розных памяшканнях было спалена 1528 чалавек. Устаноўлены імёны загiнуўшых, у тым ліку сярод іх былі святары Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч, пазней прылічаныя да ліку благаславёных[7].

Турыстычная інфармацыяПравіць

СлавутасціПравіць

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Расі́ца
  2. Rosica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 755.
  3. Гудзілін С. Росіца. Снежная пілігрымка // «Наша Ніва», 19 лютага 2011.
  4. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  6. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 416.
  7. У. С. Богау, А. Ф. Бубала i iнш. (рэдкал.); А. Ф. Бубала. (уклад.). «Памяць. Верхнядзвінскі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. кнiга 1. — Мн.: «Палiграфафармленне», 1999. — 526 с. — ISBN 985-6351-06-5.

ЛітаратураПравіць

  • Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Rosica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 754—755.
  • У. С. Богау, А. Ф. Бубала i iнш. (рэдкал.); А. Ф. Бубала. (уклад.). «Памяць. Верхнядзвінскі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. кнiга 1. — Мн.: "Палiграфафармленне", 1999. — 526 с.

СпасылкіПравіць