Рот Фронт (прывітанне)

(Пасля перасылкі з Рот Фронт, прывітанне)

Рот Фронт (ням.: Rotfront ад Rote Front — чырвоны фронт) — інтэрнацыянальнае прывітанне; жэст: паднятая ў полузгібе (ці амаль прамая) рука (звычайна правая) з павернутым ад сябе сціснутым кулаком.

Эмблема Саюза чырвоных франтавікоў, нямецкай камуністычнай палітычнай і баявой арганізацыі ў 1924—1933 гадах

Гісторыя правіць

Ужываўся ў Германіі з канца XIX стагоддзя як прывітанне працоўных. Пасля Першай сусветнай вайны жэст сімвалізаваў прыналежнасць або салідарнасць з нямецкім «Рот Фронтам», створаным у пачатку 1920-х гадоў. Яго члены віталі адзін аднаго, рэзка выкідваючы ўверх правую руку са сціснутым кулаком. Значок арганізацыі уяўляў сабой сціснуты кулак.

Самую шырокую вядомасць прывітанне атрымала ва ўсім свеце як сімвал барацьбы з фашызмам у 1930-х гадах, асабліва ў час грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Жэст сімвалізаваў адзінства пралетарыяту ўсіх краін і гатоўнасць да канца змагацца за перамогу Інтэрнацыянала.

Прывітанне было таксама вельмі распаўсюджана ў СССР сярод камсамольцаў, камуністаў і моладзі з канца 1920-х гадоў да заканчэння грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1939 г.); таксама ўжываўся ў час Вялікай Айчыннай вайны (у прыватнасці, так віталі ўступленне Чырвонай Арміі баўгары ў верасні 1944 года і вязні нацысцкіх канцлагераў).

Пасля вайны жэст стаў нефармальным сімвалам многіх арганізацый вязняў нямецкіх канцлагераў. У Народнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Албанія ён прымяняўся не толькі як партыйнае прывітанне, але таксама быў абавязковым ва ўзброеных сілах і ў піянерскай арганізацыі.

У цяперашні час жэст здабыў папулярнасць сярод леварадыкалаў.

Гл. таксама правіць