Роўг (англ.: Rogue) — рака на поўдні штата Арэгон (ЗША). Бярэ пачатак у Каскадных гарах на вышыні 1622 м. Упадае ў Ціхі акіян. Даўжыня — 346 км. Агульная плошча вадазбора дасягае 13 400 км².

Роўг
англ.: Rogue
Rogue at Grants Pass.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 346 км
Плошча басейна 13400 км²
Басейн рэк Ціхі акіян
Расход вады 188 м³/с
Вадацёк
Выток Каскадныя горы
 · Вышыня 1 622 м
 · Каардынаты 43°03′57″ пн. ш. 122°13′56″ з. д.HGЯO
Вусце Ціхі акіян
 · Вышыня 0 м
 · Каардынаты 42°25′21″ пн. ш. 124°25′45″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Рэгіён Арэгон
Роўг (рака) (ЗША)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Роўг на Вікісховішчы
Вадазбор ракі Роўг

У даліне ракі Роўг развіта сельская гаспадарка. У 1904 г. пачалося будаўніцтва гідраэлектрастанцый. У наш час Роўг перарэзана дзясяткам плацін. Найбуйнейшая з іх Вільям-Джэс была ўзведзена ў 1972 - 1976 гг. у 253 км ад вусця. Рака Роўг — турыстычная славутая мясціна. Прыцягвае аматараў сплаву.

З’яўляецца месцам нерасту ласасёвых рыб.

СпасылкіПравіць