Роў (фартыфікацыя)

Роў у ваеннай справе — невыбуховая земляная загарода ў выглядзе глыбокай і шырокай выемкі ў грунце[1].

Прызначаны для спынення ці запавольвання руху праціўніка і стварэння ўмоваў для яго знішчэння сродкамі паражэння. Можа спалучацца з іншымі згародамі і натуральнымі перашкодамі.

Таксама: такая загарода ў складзе абарончых збудаванняў, напрыклад, вакол паселішча або замку ці крэпасці. Такі роў быў звычайна замкнёны і запоўнены вадой. Як і ў выпадку валаў, маглі існаваць некалькі абводаў равоў. Вядомыя са старажытнасці.

Старажытнарускія абарончыя равы вакол гарадзішчаў мелі глыбіню ад ~1 м (Высоцк, Янава і інш.) да некалькіх метраў і нават да дзесяткаў метраў (пры ўмове папярэдняга існавання зручна змешчаных і потым дапрацаваных натуральных яроў — Гродна, Ваўкавыск, Наваградак, Турэйск.). Шырыня — ад метра да сумарнай шырыні ў дзесяткі метраў для некалькіх абводаў (агульная шырыня ўсіх валоў і равоў на гарадзішчы Збочна — 90 м)[2].

Зноскі

  1. ВЭС-83.
  2. Піваварчык.

Літаратура правіць

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) С.637.
  • Пивоварчик С. А. Городища X—XIII вв. Белорусского Понеманья. — Мн., 1994.