Руанскі сабор
Руанскі сабор (фр. Cathédrale Notre-Dame de Rouen, Сабор Руанскай Божай Маці) - гатычны сабор у горадзе Руан. Кафедральны сабор архіепіскапа Руана і Нармандыі. Аднесены да ліку помнікаў нацыянальнай спадчыны Францыі. З 1876 па 1880 г. быў самым высокім будынкам свету (151 метр), саступіўшы гэты тытул Кёльнскаму сабору.
Хрысціянскі сабор | |
Руанскі сабор | |
---|---|
Cathédrale Notre-Dame de Rouen | |
| |
49°26′25″ пн. ш. 1°05′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Горад | Руан |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Archdiocese of Rouen[d] |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | гатычны |
Дата заснавання | 1030 |
Будаўніцтва | 1145—1880 гады |
Вышыня | 151 м |
Сайт | cathedrale-rouen.net |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Памеры
правіць- Даўжыня: 137 м
- Шырыня фасада: 61,60 м
- Даўжыня нефа: 60 м
- Шырыня нефа: 11,30 м
- Вышыня нефа: 28 м
- Вышыня падвеснай лямпы: 51 м
- Даўжыня хору: 34,30 м
- Шырыня хору: 12,70 м
- Вышыня вежы Сен-Рамен: 82 м
- Вышыня алейнай вежы: 75 м
- Вышыня шпіля: 151 м
Галерэя
правіць-
Алейная вежа
-
Папярочны неф
-
Цэнтральны неф
-
Музейная экспазіцыя
-
Хор
Руанскі сабор у мастацтве
правіцьУ 1890-я гады Клод Манэ стварыў цыкл карцін, якія ўяўляюць сабор пры розным асвятленні, у розных кліматычных умовах і ў розны час дня. Было створана 50 палотнаў. Яны напісаны з трох розных пунктаў, што дае тры розныя выгляды сабора. Некаторыя з палотнаў былі завершаны ў майстэрні мастака ў Жыверні.
У 1969 годзе Рой Ліхтэнштэйн стварыў трыпціх «Руанскі сабор».