Рубеніды
Рубеніды (арм.: Ռուբինյաններ, Рубіняны) — дынастыя кіраўнікоў Кілікійскай армянскай дзяржавы ў 1080—1375 гг. Заснавальнік дынастыі Рубен быў адным з набліжаных Гагіка II, апошняга цара Арменіі з дынастыі Багратыдаў.
Рубіняны | |
---|---|
Краіна | Кілікійская Арменія |
Родапачынальны дом | няма |
Заснавальнік | Рубен I |
Апошні кіраўнік | Ізабела (разам с мужам, Хетумам I) |
Цяперашні глава | няма |
Год заснавання | 1080 |
Спыненне роду | 1252 (смерць Ізабелы) |
Нацыянальнасць | Армяне |
Малодшыя лініі | |
Тытулы | |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цары Рубеніды (Рубіняны)
правіцьДакладна вядома, што гэты шляхетны род эміграваў з Арменіі і асталяваўся ў канцы XI стагоддзя ў крэпасці Вахка, у верхняй плыні Сораса. Зацвердзіўшыся ў гэтай цытадэлі, Рубеніды, стыкаючыся з візантыйцамі, паступова ўзмацнілі свой кантроль над кілікійскай далінай[1]. Заснавальнік дынастыі Рубен быў адным з палкаводцаў і васалаў Філарэта Варажнуні, якому была даручана абарона вобласці Антытаўра, у 1080 годзе ён паклаў пачатак новай армянскай дынастыі і стаў заснавальнікам княства ў Кілікіі, якое пазней стала каралеўствам[2].
Імя | Імя на беларускай мове | Партрэт | Гады кіравання | Прыход да ўлады | Суправіцелі | Гады жыцця |
---|---|---|---|---|---|---|
Рубен I арм.: Ռուբեն Ա |
Рубен | 1080—1095 | Рубен быў адным з палкаводцаў і васалаў Філарэта Варажнуні, якому была даручана абарона вобласці Антытаўра, у 1080 годзе паклаў пачатак новай армянскай дынастыі і з’явіўся заснавальнікам Кілікійскага княства. | 1025 — 1095, Карма-гола (пахаваны ў манастыры Кос талон) | ||
Кастандын I арм.: Կոստանդին Ա |
Кастандын | 1095—1100/1102/1103 | Успадкаваў трон ад бацькі, Рубена I. | Дакладная дата нараджэння невядомая — 1100/1102/1103, Вахка
(пахаваны ў манастыры Касталон) | ||
Тарос I арм.: Թորոս Ա |
Тарос | 1100/1102/1103 — 1129 | Успадкаваў трон ад бацькі, Канстанціна I. | ? — 1129 (пахаваны ў манастыры Дразарк) | ||
Левон I арм.: Լեոն Ա |
Левон | 1129—1140 (фактычна да 1137) | Успадкаваў трон ад брата, Тароса I. | ? — 14 лютага 1140, Канстанцінопаль | ||
Торос II арм.: Թորոս Բ |
Тарос | 1140 (фактычна з 1144) — 1169 | Успадкаваў трон ад бацькі, Лявона I. | ? — 6 лютага 1169 (пахаваны ў манастыры Дразарк) | ||
Рубен II арм.: Ռուբեն Բ |
Рубен | 1169—1170 | Успадкаваў трон ад бацькі, Тароса II. | Фама Бліскучы (арм.: Թովմաս Պայլ) | 1165—1170, Ромкла | |
Млех арм.: Մլեհ |
Млех (Mleh) | 1170—1175 | Зрынуў з трона свайго пляменніка Рубена (законнага спадчынніка прастола) і яго
рэгента Томаса Пайла (Фама Бліскучы). |
каля 1120 — 15 мая 1170, Сіс | ||
Рубен III арм.: Ռուբեն Գ |
Рубен | 1175—1187 | Прыйшоў да ўлады пасля забойства дзядзькі, Млеха. | 1145 — 6 мая 1187, манастыр Дразарк (дзе і быў пахаваны) | ||
Левон II арм.: Լեոն Բ |
Левон | 1187—1219 (фіцыйна каранаваны 6 студзеня 1198) | Успадкаваў трон ад брата, Рубена III. | 1150 — 2 мая 1187, яго цела было пахавана ў Сісі а сэрца і
вантробы ў манастыры Агнер | ||
Ізабела арм.: Զապել |
Запель | 1219—1256 | , Левона II. | Канстанцін Пайл (рэгент), Філіп Антыяхійскі (1-ы муж Ізабелы), Хетум I (2-гі муж Ізабелы) |
27 студзеня 1216 — 23 студзеня 1252 (пахавана ў манастыры Дразарк) |
Цары Рубеніды-Хетумян
правіць- Хетум I (2-і муж Ізабелы) 1226—1270
- Левон III 1270—1289
- Хетум II 1289—1293
- Тарос III 1293—1294
- Хетум II (другасна) 1294—1297
- Смбат 1297—1299
- Канстанцін II 1299
- Хетум II (у трэці раз) 1299—1307
- Левон IV (суправіцель) 1301—1307
- Ашын 1307—1320
- Левон V 1320—1341
- На Левоне V прамая лінія дынастыі перапыняецца, і ў выніку междынастычнага шлюбу тытул цар Арменіі пераходзіць да франкскіх каралёў Кіпра — дынастыя Лузінян, у тыя гады якая прамаўлялася па-французску Лузіньян.
Цары Рубеніды-Лузіньян
правіць- Канстанцін III (Гы дэ Лузіньян) 1344—1362
- Канстанцін IV 1363—1364
- Левон VI 1363—1364
- Канстанцін V 1364—1373
- Левон VII 1373—1375
- Дзяржава была знішчана войскамі егіпецкіх мамлюкаў і Іянійскага султанату, апошні цар Левон пасля доўгіх тулянняў і спроб узнавіць Кілікійскае царства знайшоў свой спачынак у Парыжы ў Манастыры Цэлестынцаў у 1393 годзе. Свой тытул караля Кілікійскай Арменіі ён перадаў па спадчыне дачцэ і ў наш час ён належыць Савойскай дынастыі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Клод Мутафян // Последнее королевство Армении // Изд-во «MEDIACRAT» стр. 23-24 (161) ISBN 978-5-9901129-5-7
- ↑ Алексей Сукиасян // История Киликийского армянского государства и права (XI—XIV вв.) // Введение. стр. 5-24 (333) Ереван — 1969 г.[1]