Рудаяварскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Рудая́варскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Руда Яварская. Плошча — 75,4 км².

Рудаяварскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Руда Яварская
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 жніўня 2013
Насельніцтва (2009) 459
Плошча 75,4 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 13 лютага 1960 года ў складзе Жалудоцкага раёна[1]. 17 красавіка 1962 вернуты ў склад Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 459 чалавек[3], з іх 98,5 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Вялікая Воля, Гута, Капці, Навасёлкі, Руда Яварская.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области Архівавана 13 жніўня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.