Руда (Навагрудскі раён)
Руда́[1] (трансліт.: Ruda, руск.: Руда) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пятрэвіцкага сельсавета.
Вёска
Руда
|
Гісторыя
правіцьВопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. згадвае вёску Руда ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча. Тут меліся карчма і млын. Каля вёскі існаваў неглыбокі і малы стаў, які жывіўся з рэчкі Ізва; на рацэ дзейнічаў тартак. Гасцінец вёў праз вёску Сялец да перавозу цераз Нёман, а далей да карчмы і вёскі Руда. Адсюль гасцінец да Наваградка ішоў пушчай да трушчобы пад назвай Глушыца, дзе меўся малы не балоцісты брод і дрэнны масток, далей дарога вяла пушчай. На ўсход, аж да вёскі Гезгалы цягнуліся разлеглыя сасновыя лясы, прыдатныя для будоўлі[2].
З 1795 г. вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх