Рудзенка (рака)
рака ў Беларусі
Ру́дзенка[2] — рака ў Беларусі, у Жлобінскім і Буда-Кашалёўскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Окра (басейн Дняпра).
Рудзенка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15,8 км |
Басейн | 142 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Перамога |
• Каардынаты | 52°46′28″ пн. ш. 30°26′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | Окра |
• Месцазнаходжанне | за 0,8 км ад пасёлка Асінавіца |
• Вышыня | 130,4[1] м |
• Каардынаты | 52°48′43″ пн. ш. 30°15′00″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Окра → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Жлобінскі раён, Буда-Кашалёўскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 15,8 км, з іх 11 км на тэрыторыі Жлобінскага раёна[3]. Плошча вадазбору складае 142[2] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7[2] м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на ўсход ад вёскі Перамога Буда-Кашалёўскага раёна, на паўднёвы захад ад вёскі Галы. Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Упадае ў Окру злева прыкладна за 0,8 км у напрамку на захад ад пасёлка Асінавіца (Жлобінскі раён). Прытокі — ручаі і меліярацыйныя каналы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Рудзенка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 380. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 17. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)