Рудзенскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ру́дзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Рудзенск.

Рудзенскі сельсавет
Будынак Рудзенскага сельсавета
Будынак Рудзенскага сельсавета
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рудзенск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
28 мая 2013
Дата скасавання 27 верасня 1938
Насельніцтва (2019) 4 098
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Рудзенск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Рудзенскага пассавета.

У часе Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя пассавета была акупавана нямецкімі войскамі.

З 20 студзеня 1960 года пассавет у складзе Пухавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе пассавета 9 населеных пунктаў[1]. 31 сакавіка 1977 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета з Цітвянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Бор, Бярозаўка, Васількі, Доўгі, вёскі Варонічы, Русаковічы, Цітва)[2]. 28 мая 2013 года Рудзенскі пассавет рэарганізаваны ў Рудзенскі сельсавет[3].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў, без Рудзенска) — 1215 чалавек[4], з іх 93,5 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 4098 чалавек[6].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 155. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 126, 367