Рудня-Барталамееўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Ру́дня-Барталаме́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Рудня Барталамееўская.

Рудня-Барталамееўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Чачэрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Рудня Барталамееўская
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 11 чэрвеня 1980

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Асінаўскага і Сідаравіцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. У 1974 годзе ў склад сельсавета з Нісімкавіцкага сельсавета перададзены вёскі Будзішча і Высокая Грыва[1]. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сідаравічы, сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі[2].

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.