Рудольфаў мост (Рудольфава лаўка, чэшск.: Rudolfova lávka) — незахаваны вісячы мост праз Влтаву ў Празе. Пабудаваны ў 1868—1869 гадах, ішоў з Кларава на процілеглы бераг. Пазней, як і Рудальфінум, атрымаў сваю назву ў гонар кронпрынца Рудольфа, да гэтага зваўся Жэлезна лаўка (чэшск.: Železná lávka — Жалезны мост) або Ржэтазава лаўка (чэшск.: řetězová lávka — ланцужны мост).

Рудольфава лаўка ў 1881 годзе
Рудольфава лаўка ў 1885 годзе

Мост складаўся з двух пралётаў даўжынёй 96,01 м. На сярэдняй апоры стаяла металічная вежа вышынёй 17,5 метраў. Шырыня маставога палатна складала 3,35 метры. Метал для канструкцыі пастаўляўся з Англіі з Шэфілда.

Мост, за выключэннем дробных рамонтаў, быў адкрытым да 1914 года. Потым замест яго быў збудаваны новы мост архіеводы Францішка Фердынанда д’Эстэ, пазней названы мостам Манеса.

Ад моста застаўся толькі невялікі домік для збору платы на левым беразе (адрас č. p. 554). У наш час яго займае грамадская арганізацыя Gemini, там праходзіць праца з дзецьмі і моладдзю. Таксама пра існаванне моста нагадвае назва вуліцы «У жэлезне лаўкі» таксама на левым беразе.

Спасылкі правіць