Рудольф Людвіг Мёсбаўэр
Рудольф Людвіг Мёсбаўэр (ням.: Rudolf Ludwig Mößbauer, 31 студзеня 1929, Мюнхен — 14 верасня 2011) — нямецкі фізік, спецыяліст у фізіцы атамнага ядра і элементарных часціц, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1961).
Рудольф Людвіг Мёсбаўэр | |
---|---|
ням.: Rudolf Mößbauer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 верасня 2011[4][2][…] (82 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][7] (1958) і дыплом[d][6] (1955) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Heinz Maier-Leibnitz[d][5] |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Мюнхене і быў адным з двух дзяцей і адзіным сынам Людвіга Мёсбаўэра, фотатэхніка, і Эрны (у дзявоцтве Эрнст) Мёсбаўэр. Атрымаўшы пачатковую адукацыю ў мясцовых школах, ён паступіў затым у гімназію ў Мюнхен-Пазінг, якую скончыў у 1948 г. Некаторы час працаваў у аптычнай фірме і нягледзячы на несумненны талент піяніста, Рудольф вырашыў займацца фізікай, для чаго паступіў у Тэхнічны інстытут Мюнхена (цяпер — універсітэт). У 1952 г. — стаў бакалаўрам, у 1955 г. — магістрам, а ў 1958 г. — доктарам. На працягу акадэмічнага 1953/54 г. працаваў выкладчыкам матэматыкі ў тым жа універсітэце.
У 1961 г. Мёсбаўэр падзяліў Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за даследаванне рэзананснага паглынання гама-выпраменьвання і адкрыццё ў гэтай сувязі эфекту, які носіць яго імя». Адным з першых выкарыстаннем эфекту Мёсбауэра стала ў 1959 г. праца Р. В. Паўнда і Г. А. Рэбкі з Гарвардскага ўніверсітэта, якія скарысталіся гэтым эфектам для пацверджання прадказання Альберта Эйнштэйна аб тым, што гравітацыйнае поле здольна змяняць частату электрамагнітнага выпраменьвання. Вымярэнне змены частаты гама-прамянёў, выкліканага адрозненнем гравітацыйнага поля ля падножжа і наверсе 70-футавай вежы, цалкам пацвердзіла агульную тэорыю адноснасці Эйнштэйна. Эфект Мёсбаўэра дазваляе таксама атрымаць інфармацыю аб магнітных і электрычных уласцівасцях ядраў і навакольных іх электронаў. Гэты эфект знаходзіць прымяненне і ў такіх разнастайных галінах, як археалогія, хімічны каталіз, будова малекул, валентнасць, фізіка цвёрдага цела.
Зноскі
- ↑ а б Мёссбауэр Рудольф Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ а б Rudolf Ludwig Mossbauer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Rudolf Ludwig Mößbauer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Münchner Physik-Nobelpreisträger Mößbauer ist tot // Bild — B: Axel Springer SE, 2011.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б в г English Wikipedia community Wikipedia — 2001. Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121192334 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ а б Нямецкая Вікіпедыя — 2001. Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ https://www.pas.va/en/academicians/deceased/moessbauer.html
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-51311.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Mössbauer_Rudolf