Ружанка (Люблінскае ваяводства)

Ружа́нка (польск.: Różanka, традыцыйная беларуская назва — Ража́нка) — вёска ў Польшчы, на рацэ Буг, за 8 км на поўнач ад Уладавы, каля беларуска-польскай граніцы. Уваходзіць у склад Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства, частка вясковай гміны Уладава. Насельніцтва на 2011 год — 957 чалавек.

Вёска
Ружанка
польск.: Różanka
Сядзіба Пацеяў
Сядзіба Пацеяў
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Насельніцтва
957 чалавек (2011)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
22-211
Афіцыйны сайт
Ружанка на карце Польшчы ±
Ружанка (Люблінскае ваяводства) (Польшча)
Ружанка (Люблінскае ваяводства)
Ружанка (Люблінскае ваяводства) (Люблінскае ваяводства)
Ружанка (Люблінскае ваяводства)

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Ражанку як мястэчка датуецца 1524 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. Да 1700 года Ражанка страціла статус мястэчка.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ражанка апынулася ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX стагоддзя — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. На 1827 год у вёсцы было 104 будынкі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ражанку занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час правіць

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Ружанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе вёску занялі войскі Трэцяга Рэйха.

У 1944 годзе Ражанку занялі савецкія войскі, пасля чаго яе зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 651 чал.[1]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 957 чал.

Славутасці правіць

  • Касцёл Святога Аўгусціна (1908—1913)
  • Могілкі хрысціянскія
  • Палацава-паркавы комплекс Пацеяў (XVIII ст.; руіны)

Страчаная спадчына правіць

  • Капліца могілкавая

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

  • Іпацій Пацей (1541—1613) — дзяржаўны і царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, багаслоў, пісьменнік-палеміст

Зноскі

  1. Chlebowski B. Różanka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 854.

Спасылкі правіць