Рукаў (рака)
Рука́ў ракі — адгалінаванне рэчышча ракі, што ўтвараецца ў выніку ўзмоцненага адкладання наносаў (у выглядзе астравоў), а таксама пры прарывах лукавін (пераважна ў час паводак).[1]
На горных рэках рукавы ствараюцца звычайна пры выхадзе вадацёку на перадгорныя раўніны і ў міжгорных паніжэннях, дзе здольнасць ракі пераносіць наносы часта паслабляецца; на раўнінных рэках рукавы ўласцівыя для дэльт, дзе нахілы паверхні вельмі невялікія.[1]
Зноскі
- ↑ а б Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Народная асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X С.261.
Літаратура
правіць- Рукаў ракі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 439. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).