Руквуд (могілкі)
могілкі ў Сіднеі, Аўстралія
Руквуд, Роквуд[1] (англ.: Rookwood Cemetery, Rookwood Necropolis) — могілкі ў заходнім прыгарадзе Сіднея.
Руквуд | |
---|---|
англ. Rookwood Cemetery, Rookwood Necropolis | |
33°52′24″ пд. ш. 151°03′04″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіён | Новы Паўднёвы Уэльс |
Месцазнаходжанне | Сідней |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1868 год |
Плошча | 286 га |
![]() |
Могілкі былі створаныя ў 1868 годзе, размешчаныя за 17 кіламетраў на захад ад дзелавога цэнтра горада. Плошча некропаля каля 300 гектараў, што робіць яго найбуйнейшым у Паўднёвым паўшар’і. На могілках больш за мільён пахаванняў.
Беларусы, пахаваныя на могілках
правіць- Надзея Лужынская — беларускі грамадскі дзеяч, кіраўнік Жаночага камітэта пры Беларускім культурна-грамадскім клубе.
- Міхась Зуй (1909—1995) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч.
- Аляксандр Смаль (1912—1990) — рэдактар інфармацыйнага бюлетэня «Новае Жыцьцё».
- Аркадзь Качан (1921—1982) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.
- Аўгіння Каранеўская (1919—1983) — актыўная дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.
- Мікола Каранеўскі (1916—1973) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі.
- Язэп Малецкі (1906—1982) — беларускі грамадскі дзеяч, рэдактар і выдавец; урач.
- Адам Чурыла (1911—1972) — беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі.