Рулёва (пасёлак)
былая вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Рулёва (вёска))
Рулё́ва [1] (трансліт.: Ruliova, руск.: Рулёво) — былы пасёлак у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіў у склад Слабада-Кучынскага сельсавета.
Пасёлак
Рулёва
|
Гісторыя
правіцьПерад Другой сусветнай вайной 11 двароў, 26 жыхароў. У лютым 1943 года падчас карнай аперацыі «Erntefest» нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 22 жыхары. Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Пясочанскага сельсавета[2]. Існавала да 1976 года[3]. Скасавана 17 чэрвеня 1983 года[4].
Памяць пра загінулых жыхароў Рулёва ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»[3]. Успаміны жыхаркі вёскі Л. І. Кубрак выкарыстаны складальнікамі кнігі «Я з вогненнай вёскі…».
Вядомыя асобы
правіць- Аляксандр Рыгоравіч Афяроўскі (нар. 1937) — беларускі пісьменнік
Крыніцы
правіць- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ↑ а б Памяць. Капыльскі раён…
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
Літаратура
правіць- Памяць. Капыльскі раён. — Мн.: «Беларуская навука», 2001. — 638 с.