Рупунуні (англ.: Rupununi) — геаграфічны рэгіён на поўдні Гаяны. Назва паходзіць ад аднайменнай ракі, якая ўпадае ў раку Эсекіба. Агульная плошча — болей за 11 200 км².

Саванна Рупунуні

Рэгіён Рупунуні знаходзіцца ў межах Гвіяны, вызначаецца надзвычай багатай экалагічнай разнастайнасцю і ўключае саванны, хмызнякі, трапічны лес, балоты, поймавыя прырачныя і прыазёрныя землі. Саванны займаюць прыкладна 80% тэрыторыі.

Ландшафт пачаў фарміравацца каля 200 - 150 млн гадоў таму. Рупунуні мае складаную геалагічную пабудову, складзены пераважна старажытнымі вулканічнымі і асадкавымі пародамі. Знойдзены радовішчы пясчаніку, граніту, золата.

Рэгіён рэдка населены. Значную частку жыхароў складаюць індзейцы-аравакі з плямёнаў макусі, ваі-ваі, патамона, вапісіяна, якія займаюцца матычным земляробствам і жывёлагадоўляй. Дзякуючы адсутнасці актыўнай эксплуатацыі прыродных рэсурсаў у Рупунуні захавалася 80% сысуноў і 60% птушак ад сукупнай колькасці тых, што сустракаюцца ў Гаяне.


Спасылкі правіць