Рускае права

Рускае права — у шырокім сэнсе прававая культура, сістэма права Кіеўскай Русі са славянскімі крыніцамі, якая дзейнічала на беларускіх, украінскіх і рускіх землях у 9—14 стст., а пазней працягвала выкарыстоўвацца ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пісанымі (кадыфікаванымі) крыніцамі-помнікамі рускага права з'яўляюцца перш за ўсё «Руская Праўда» і Літоўскі статут.

Князь Яраслаў Мудры трымае Сафійскі сабор і «Рускую Праўду» — крыніцу рускага права

У больш вузкім сэнсе, рускім правам называліся рэшткі старажытнаўкраінскага права — тыя, што засталіся ў сіле на далучаных да Польшчы ў 14 ст. Холмскай і Белзскай землях і ў Галіччыне пасля 1387 г., калі канчаткова гэты край далучаны да Польскай Кароны. Рускае права далей дзейнічала на гэтых землях, хоць паступова ўкараняліся нормы польскага права. Прыватнае права дзейнічала даўжэй ў адносінах да ўкраінскага насельніцтва, тады як публічнае рускае права было ліквідавана цалкам з увядзеннем у Галіцыі польскай сістэмы судоў у 1506 г.

Асабліва рускае права было распаўсюджана сярод сельскага насельніцтва, у так званым інстытуце. Гэта былі самакіравальныя абшчыны, якія працягвалі выкарыстоўваць сістэму старажытнарускай верві. Вёскі з рускім правам карысталіся шырокім самакіраваннем, выбіралі сваіх начальнікаў: цівуноў, старцаў і нават святароў, прымалі даручальніцтва за сваіх членаў, грамадой адказвалі за павіннасці перад дзяржаўнай уладай, мелі асобныя прамысловыя суды. Аднак за гэты перыяд старая абшчына (верв) зведала драбненне на меншыя адзінкі (дымы) і пад ціскам шляхецкіх уладанняў страціла самакіраванне. У 15—16 стст. адбыўся масавы перавод сёлаў з рускім правам на нямецкае права і ўсеагульнае распаўсюджванне польскага права. Аднак некаторыя нормы рускага права захаваліся даўжэй у форме звычаёвага права.

Асобныя інстытутыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989.