Руская праваслаўная стараверская царква

Руская праваслаўная стараверская царква — праваслаўная Царква рускай традыцыі; адна з галін стараверства (папоўскага кірунку). Лічыць сябе пераемніцай Рускай Царквы, якая існавала да рэформ Патрыярха Нікана. У літаратуры сустракаюцца назва РПСЦ — Белакрыніцкая іерархія — ад назвы манастыра ў Белай Крыніце на паўночнай Букавіне, якая была ў складзе Аўстра-Венгрыі. Сучасная іерархія РПСЦ з’явілася ў 1846 годзе, калі было адноўлена епіскапскае ўзначальванне структуры. РПСЦ знаходзіцца ў кананічных і малітоўных зносінах з Рускай Праваслаўнай Стараверскай Царквой у Румыніі.

Руская Праваслаўная стараверская Царква
Асноўная інфармацыя
Заснавальнікі Амвросій (Папа-Геаргаполі)
Аўтакефалія 1905
Прадстаяцель у наш час Карнілій (Цітоў)
Цэнтр Масква
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Дом кліру на Рагожскім, Масква
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Расія, Украіна, Малдова, Прыднястроўе, Казахстан
Царква-маці Канстанцінопальскі патрыярхат
Мова набажэнстваў царкоўнаславянская
Музычная традыцыя знаменны спеў
Каляндар юліянскі
Колькасць
Епіскапаў 8
Епархій 13
Навучальных устаноў 1
Манастыроў 5
Прыходаў звыш 260
Вернікаў каля 1.000.000
Сайт http://www.rpsc.ru/

Спасылкі

правіць