Руская Праваслаўная Царква за мяжой

Руская праваслаўная царква за мяжой (руск.: Русская Православная Церковь заграницей), частка Маскоўскага Патрыярхату, якае мае самакіраванне і ахоплівае ў асноўным прыходы РПЦ у далёкім замежжы.

Узнікла ў 1920-я гады як руская праваслаўная эмігранцкая царкоўная арганізацыя, якая выйшла з адміністрацыйнага падначалення Маскоўскаму Патрыярхату з прычыны рэвалюцыі 1917 у Расіі і грамадзянскай вайны; аб'ядноўвала шэраг епіскапаў Рускай праваслаўнай царквы, што апынуліся ў выгнанні і эміграцыі, якія не пажадалі падпарадкавацца Часоваму Патрыяршаму Сіноду на чале з мітрапалітам Сергіем (Страгародскім), лічачы яго нявольным у сваіх рашэннях ва ўмовах атэістычных і палітычных ганенняў на царкву і знаходзячымся ў заняволенні ў бальшавіцкага рэжыму.

17 мая 2007 у маскоўскім Храме Хрыста Збавіцеля Патрыярх Маскоўскі Аляксій II і Першаіерарх РПЦЗ мітрапаліт Лаўр падпісалі Акт аб кананічных зносінах РПЦЗ і РПЦ. Згодна з Актам, «Руская Праваслаўная Царква За Мяжой <...> знаходзіцца неад'емнай самакіравальнай часткай Памеснай Рускай Праваслаўнай Царквы» (п. 1 Акту).

Багаслоўскія дасягненні і адрозненні

правіць

Ніякіх дагматычных адрозненняў у веравучэнні і практыцы РПЦЗ ніколі не было, што звязана з той акалічнасцю, што яе кіраўніцтва заўсёды бачыла сваёй найпярвейшай задачай захаванне праваслаўнага веравучэння і практыкі ў нязменнасці і чысціні. Гэтая думка праходзіць чырвонай ніткай ва ўсіх словах, прамовах і артыкулах ідэолага і заснавальніка РПЦЗ — мітрапаліта Антонія Храпавіцкага.

З прычыны такой кансерватыўнай лініі, РПЦЗ заўсёды цвёрда асуджала ўсё, што яна разглядала як адступы ад чысціні праваслаўя, як сафіянства, сергіянства, экуменізм. Заўсёды з крайняй варожасцю ставілася да лацінства.

РПЦЗ праславіла ў ліку святых Мікалая II і яго сям'ю яшчэ ў 1981 годзе — за 19 гадоў да іх праслаўлення Маскоўскім Патрыярхатам.

Першаіерархі РПЦЗ

правіць

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.