Руска-Азіяцкі банк

Ру́ска-Азія́цкі банк[1] (руск.: Русско-Азиатский банк) — акцыянерны камерцыйны банк, які дзейнічаў у Расійскай імперыі і за мяжой у 1910—1926 гадах.

Будынак аддзялення Руска-Азіяцкага банка ў Гомелі

Банк заснаваны ў 1910 годзе ў выніку аб’яднання Руска-Кітайскага і Паўночнага банкаў з удзелам французскіх акцыянераў. Старшынёй праўлення банка стаў А. І. Пуцілаў.

Руска-Азіяцкі банк спецыялізаваўся на крэдытаванні прадпрыемстваў ваеннай, тытунёвай, нафтавай прамысловасці, транспартнага машынабудавання, здабычы золата, гандлю і інш. У 1914 годзе ўласны капітал банка складаў 73 млн рублёў, асноўныя актывы — 678 млн рублёў. У 1917 годзе банк меў 116[1] аддзяленняў, у тым ліку ў Кітаі, Маньчжурыі, Манголіі, Індыі, Англіі, Францыі, Японіі, і кантраляваў больш за 160[2] акцыянерных кампаній.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў снежні 1917 года банк быў нацыяналізваны і ўвайшоў у склад Народнага банка Савецкай рэспублікі. Дзейнасцю замежных філіялаў спрабавала кіраваць Парыжскае аддзяленне на чале з А. Пуцілавым, пераўтворанае ў самастойны Франка-Азіяцкі банк[2]. Сваю дзейнасць Руска-Азіяцкі банк спыніў у 1926 годзе.

Акцыя Руска-Азіяцкага банка

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць