Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
«Ру́ска-белару́скі фі́зіка-геаграфі́чны сло́ўнік» — беларуская кніга, выдадзеная тыражом 24 500 экзэмпляраў[1].
Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік | |
---|---|
Ру́ска-белару́скі фі́зіка-геаграфі́чны сло́ўнік | |
| |
Жанр | Даведачнае выданне |
Аўтар | З. Я. Андрыеўская, І. П. Галай |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1994 |
Дата першай публікацыі | 1994 |
Асобнае выданне | 1994 |
Выдавецтва | Народная асвета |
Колькасць старонак | 367 |
Ілюстратар | А. І. Раманцоў |
Афармленне | Я. С. Гучок |
Носьбіт | кніга |
ISBN | 985-03-0054-Х |
Змест
правіцьВывучэнне геаграфіі на беларускай мове ў першай палове 1990-х гадоў ускладнялася з-за адсутнасці літаратуры, якая дапамагла б засвоіць геаграфічныя тэрміны. Дадзены слоўнік запоўніў гэты прабел. Кніга адрасуецца школьнікам, а таксама ўсім, хто вывучае геаграфію на беларускай мове.
Слоўнік утрымлівае паняцці і тэрміны па фізічнай геаграфіі, картаграфіі, ахове прыроды і сумежных з фізічнай геаграфіяй навуковых дысцыплінах (геалогіі, астраноміі). Ён з’яўляецца адначасова перакладным і тлумачальным. Тэрміны і паняцці даюцца ў алфавітным парадку спачатку на рускай мове, затым указаны іх пераклад на беларускай мове і потым друкуецца тлумачэнне тэрміна ці паняцця.
Зноскі
- ↑ Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік (руск.). Электронный каталог библиотеки БГТУ. Праверана 2 кастрычніка 2021.
Літаратура
правіць- Лобан М. П., Суднік М. Р. Прадмова // Арфаграфічны слоўнік / Пад рэд. К. К. Крапівы. — 3-е выд. — Мн.: Народная асвета, 1971. — С. 3. — 214 с. — 67 000 экз.