Руска-турэцкая вайна (1877—1878)

Руска-турэцкая вайна 18771878 гадоў (турэцкая назва: 93 Harbi, 93 вайна) — вайна паміж Расійскай імперыяй і саюзнымі ёй балканскімі дзяржавамі з аднаго боку, і Асманскай імперыяй — з іншага. Была выклікана ўздымам нацыянальнай самасвядомасці на Балканах. Жорсткасць, з якой было задушана Красавіцкае паўстанне ў Балгарыі, выклікала спагаду да становішча хрысціян Асманскай імперыі ў Еўропе і асабліва ў Расіі. Спробы мірнымі сродкамі палепшыць становішча хрысціян былі сарваны зацятым нежаданнем турак ісці на саступкі Еўропе, і ў красавіку 1877 года Расія абвясціла Турцыі вайну.

Руска-турэцкая вайна 1877—1878
Мікалай Дзмітрыеў-Арэнбургскі. «Захоп Грывіцкага рэдута пад Плеўнай» (1885)
Мікалай Дзмітрыеў-Арэнбургскі.
«Захоп Грывіцкага рэдута пад Плеўнай» (1885)
Дата 12 (24) красавіка 187719 лютага (3 сакавіка1878
Месца Балканы, Каўказ
Вынік Перамога Расійскай імперыі
Змены Непасрэдныя: незалежнасць Румыніі і Чарнагорыі, аўтаномія Босніі і Герцагавіны, аўтаномія і пашырэнне Балгарыі да Эгейскага мора за кошт Усходняй Румеліі і Македоніі, далучэнне да Расіі Карскай вобласці і дэльты Дуная, далучэнне да Румыніі Сілістры (гл.: Сан-Стэфанскі мір)
Праціўнікі
Расія Расійская імперыя

Румынія Аб'яднанае княства Валахіі і Малдовы
Балгарыя Балгарскае апалчэнне
Сербія Княства Сербія
Чарнагорыя Княства Чарнагорыя

 Асманская імперыя

Абхазскія паўстанцы
Чачэнска-дагестанскія паўстанцы

Камандуючыя
Расійская імперыя Аляксандр II

Расія Мікалай Мікалаевіч Старэйшы
Расія Міхаіл Мікалаевіч
Расія Міхаіл Скобелеў
Расія Фёдар Радзецкі
Расія Мікалай Святаполк-Мірскі
Расія Іосіф Гурко
Румынія Караль I
Балгарыя Мікалай Сталетаў
Чарнагорыя Нікола I Петравіч

Асманская імперыя Абдул-Хамід II

Асманская імперыя Нуры-Газі Асман-паша Здаўся
Асманская імперыя Абдул-Керым-Надзір-паша
Асманская імперыя Сулейман-паша
Асманская імперыя Вейсел паша
Асманская імперыя Ахмед Ейуб-паша
Алібек-Хаджы
Гаджы-Магамед

Сілы бакоў
Расія: 737 355 салдат,

500 гармат[1]
Румынія: 60 тыс. салдат,
190 гармат
Балгарыя: 40 тыс.
Сербія: 81,5 тыс.
Чарнагорыя: 25 тыс.

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падчас баявых дзеянняў рускай арміі атрымалася, выкарыстоўваючы пасіўнасць турак, правесці паспяховае фарсіраванне Дуная, захапіць Шыпкінскі перавал і, пасля пяцімесяцовай аблогі, прымусіць лепшую турэцкую армію Асман-пашы да капітуляцыі ў Плеўне. Наступны рэйд праз Балканы, падчас якога руская армія разбіла апошнія турэцкія часці, што засланялі дарогу на Канстанцінопаль, прывёў да выхаду Асманскай імперыі з вайны. На Берлінскім кангрэсе, які адбыўся ўлетку 1878 года, быў падпісаны Берлінскі трактат, што зафіксаваў вяртанне Расіі паўднёвай часткі Бесарабіі і далучэнне Карса, Ардагана і Батума. Аднаўлялася дзяржаўнасць Балгарыі (заваявана Асманскай імперыяй у 1396 годзе) як васальнае Княства Балгарыя; павялічваліся тэрыторыі Сербіі, Чарнагорыі і Румыніі, а турэцкая Боснія і Герцагавіна акупавалася Аўстра-Венгрыяй.

Зноскі

  1. Паказана колькасць салдатаў, якія прынялі ўдзел у баявых дзеяннях. Усяго на 1 студзеня 1877 года лікавы склад рускай рэгулярнай арміі дасягаў 1 005 828 чалавек.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць