Руска Быстра (славацк.: Ruská Bystrá; да 1927 славацк.: Ruské Bystré; венг.: Oroszsebes — да 1902 і ў 1939—1945 венг.: Oroszbisztra — раней таксама венг.: Alsóbisztra) — вёска і абшчына ва Усходняй Славакіі[de]. Знаходзіцца ў Вігарлацкіх Врхах[sk] прыблізна за 6 км ад граніцы з Украінай і за 22 км ад Собранцаў.

Абшчына
Руска Быстра
славацк.: Ruská Bystrá
Краіна
Край
Раён
Абшчына
Каардынаты
Стараста
Ян Сакуліч
Заснаваны
1405
Першая згадка
Плошча
11958 км²
Вышыня цэнтра
418 м
Насельніцтва
  • 108 чал. (1 студзеня 2021)[1]
Тэлефонны код
0 56
Паштовы індэкс
07264 (пашт. аддзял. Рускі Грабавец)
Аўтамабільны код
SO
Ідэнтыфікатар
523011
Афіцыйны сайт
Руска Быстра на карце Славакіі
Руска Быстра (Славакія)
Руска Быстра
Драўляная Свята-Мікольская царква

У вёсцы знаходзіцца грэка-каталіцкая драўляная царква Святога Мікалая 1720—1730 гадоў, якая ў 2008 годзе была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя правіць

Абшчына ўпершыню ўпамінаецца ў 1405 годзе. Да 1918 належала Венгерскаму каралеўству і адносілася да камітата Земплін[de], затым увайшла ў склад Чэхаславакіі. Па выніках Славацка-венгерскай вайны абшчына з 1939 па 1945 год належала Венгрыі.

Зноскі

Спасылкі правіць