Руслан Іосіфавіч Чарнецкі

Руслан Іосіфавіч Чарнецкі (нар. 1 ліпеня 1981, г. Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Руслан Іосіфавіч Чарнецкі
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
2024 — 2 снежня 2024
міністр культуры Рэспублікі Беларусь[d]
з 2 снежня 2024
Папярэднік Анатоль Мечыслававіч Маркевіч
Нараджэнне 1 ліпеня 1981(1981-07-01) (43 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 1 ліпеня 1981 года ў г. Мінску[1].

Скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства драматычнага тэатра і кіно»[1].

Вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага[1].

Вядучы дзяржаўных спецыяльных мерапрыемстваў, вядучы ТБ-праекта «Наша раніца» (Другі нацыянальны тэлеканал АНТ)[1].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Ясенінскай акругі № 99. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[1].

2 снежня 2024 года прызначаны Міністрам культуры Беларусі[2].

Узнагароды

правіць

Лаўрэат прэміі Саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная кветка» за яркі і таленавіты дэбют (2011)[3], лаўрэат прэміі «За лепшую мужчынскую ролю» Брэсцкага міжнароднага кінафестывалю, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі «За лепшую мужчынскую ролю» ў намінацыі «Музычны спектакль»[1].

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[1].

Творчасць

правіць

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага:

Антрэпрыза (тэатральна-канцэртнае агенцтва «Альфа-канцэрт»):

Фільмаграфія

правіць
  • Пра людзей і пра вайну-3 (кароткаметражны) (2023) — старшы сяржант
  • Праведнік (2023) — эпізод
  • На сваім месцы (2023) — Ілья
  • На другім беразе (2023, Беларусь)
  • Чарнобыль (2022) — эпізод
  • Танга для адной (2022)
  • Адзіночкі (2022) — Вадзім
  • Тайна спячай дамы (2021) — Леанід у маладосці
  • Сваты-7 (Украіна, Беларусь, 2021) — Рыбкін, муж Святланы
  • Начны рэжым (2021) — Гур’янаў
  • Дзверы ў мінулае (2021) — апякун
  • Вікінгі. Перад тварам Одзіна (Беларусь, 2021) — Харальд

Сям’я

правіць

Мае дачку[1].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць