Руслан Віктаравіч Пархамовіч

дзяржаўны дзеяч Беларусі
(Пасля перасылкі з Руслан Пархамовіч)

Руслан Віктаравіч Пархамовіч (нар. 18 ліпеня 1980, Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр архітэктуры і будаўніцтва з 4 чэрвеня 2020 года.

Руслан Віктаравіч Пархамовіч
Міністр архітэктуры і будаўніцтва РБ
з 4 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Дзмітрый Мікулёнак
намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
сакавік 2018 — 4 чэрвеня 2020
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Нараджэнне 18 ліпеня 1980(1980-07-18)[1] (43 гады)
Імя пры нараджэнні Руслан Віктаравіч Пархамовіч[2]
Адукацыя
Дзейнасць будаўнік, палітык
Месца працы

Біяграфія правіць

У 2002 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». Працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат». З сакавіка 2018 года — намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

4 чэрвеня 2020 года прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

Заўвагі правіць