Русіно
Русіно́[1] (трансліт.: Rusino, руск.: Русино) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета, са жніўня 2019 года яго цэнтр[3].
Аграгарадок
Русіно
|
Геаграфія
правіцьРазмешчаны за 8 км (за 5 км[4]) на паўднёвы ўсход ад горада Баранавічы, за 206 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.
Гісторыя
правіцьУ пісьмовых крыніцах згадваецца з XVIII стагоддзя. 30 снежня 1884 года ўведзена ў эксплуатацыю чыгуначная станцыя.
У 1889 годзе вёска Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. Адносілася да Велікалуцкага праваслаўнага прыхода.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Русінскага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[5].
У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена воінамі 193-й стралковай дывізіі. На франтах загінула 6 аднавяскоўцаў.
Інфраструктура
правіць- Ветэрынарны пункт
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- 2 магазіны
- Клуб
- Бібліятэка
- Сярэдняя школа (з 1989 года існуе музей гісторыі школы)
- Баранавіцкі раённы Цэнтр народных рамёстваў
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (2014)
Насельніцтва
правіцьПамятныя мясціны
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў
- На будынку мясцовай школы ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці настаўніка школы, падпольшчыка К. П. Бодака, замучанага гітлераўцамі ў 1944 годзе.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 2 августа 2019 г. № 79 О переносе административного центра Великолукского сельсовета Барановичского района
- ↑ а б БелЭн 2001.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
- Русіно // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 457. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх