Русіны (этнічная група)
Русіны (карпата-русы, лемкі, руснакі, руснацы, угра-русы) — славянская этнічная група ва Усходняй Еўропе.
Русіны | |
Агульная колькасць | звыш 50000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Польшча, Славакія, Украіна, Венгрыя, Сербія, Харватыя, ЗША, Канада |
Мова | русінская |
Рэлігія | праваслаўе, каталіцтва |
Блізкія этнічныя групы | украінцы |
Этнонім
правіцьЯк этнонім слова «русін» упершыню сустракаецца ў Аповесці мінулых гадоў і ўжываецца разам з (русь, рускі люд), так называюцца людзі з Русі: сустракаецца ў Аповесці мінулых гадоў, дагаворах Алега з грэкамі 911 г. (згадваецца 7 раз) і Ігара 945 г. (згадваецца 6 раз), дагаворах Смаленска з немцамі, і пазней ужываецца як этнонім у Кіеўскай Русі, Галіцка-Валынскам княстве, Вялікім Княстве Літоўскім.
У эпоху Сярэднявечча, а асабліва актыўна ў XVI—XVII стст., на тэрыторыі сучаснай цэнтральнай Украіны т. зв. Гетманшчыны, тэрмін русінская (англ.: Ruthenian), (лац.: Rutheni, Ruteni), абазначаў мову, рэлігію, а таксама ўжываўся як этнонім для людзей, што пражывалі на гэтых землях, і выкарыстоўваўся як сінонім слова «рускі». На тэрыторыі Галічыны і Букавіны дадзеная назва захоўвалася да пачатку 1950-х, а ў Закарпацці захавалася і па сённяшні дзень.
На самай справе гэтая мова мае дзве саманазвы — «руськый, руськи» («рускі») і «русінскі». Апошняя, якая носіць некалькі штучны характар, у рускай і ўкраінскай мовах выкарыстоўваецца нашмат часцей для таго, каб адрозніваць яе ад рускай і ўкраінскай. Гэтак жа ў англійскай выкарыстоўваецца назва «Ruthenian» або «Rusyn», каб адрозніць яе ад «Russian». Самі ж носьбіты мовы называюць яе амаль выключна «рускай», прыметнік «русиньський» у дачыненні да мовы ўсплывае толькі ў міжкультурных зносінах і ўспрымаецца як русізм.
Сучасны стан
правіцьРусіны афіцыйна прызнаныя асобнай нацыянальнасцю ў Славакіі, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Сербіі[1]. Улады Украіны разглядаюць руснакоў як этнаграфічную групу ўкраінцаў.
У 1992 і 2002 гадах Закарпацкая абласная рада звярталася да цэнтральных улад Украіны з просьбай прызнаць руснакоў асобнай нацыянальнасцю[2]. У жніўні 2006 года Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі ААН заклікаў урад Украіны прызнаць руснакоў у якасці нацыянальнай меншасці[3], паколькі існуюць «істотныя адрозненні паміж руснакамі і ўкраінцамі»[4].
7 сакавіка 2007 года Закарпацкая абласная рада пастанавіла прызнаць руснакоў карэннай нацыянальнасцю Закарпацця[5]. За першы пункт прынятага абласной радай рашэння прагаласавала абсалютная большасць дэпутатаў: 71 дэпутат з 75, 2 супраць, 2 устрымаліся. У другім пункце дэпутаты просяць прэзідэнта, Вярхоўную Раду Украіны і прэм'ер-міністра прызнаць руснакоў на заканадаўчым узроўні па ўсёй Украіне[6].
Кангрэс украінскіх нацыяналістаў, Таварыства «Просвіта» і некаторыя іншыя ўкраінскія грамадскія арганізацыі, запатрабавалі ад прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі адмяніць гэтую пастанову як пазапраўную[7].
Рассяленне і колькасць
правіцьРуснакі засяляюць Закарпацкую вобласць Украіны, Усходнюю Славакію (паўночны ўсход Прэшаўскага краю) і частку Бескідаў у Польшчы. Некаторая іх частка пражывае ў краінах, куды яны перасяліліся ў апошнія некалькі стагоддзяў — у Венгрыі, Сербіі (у Краі Ваяводзіна, дзе іх мова прызнана адной з афіцыйных моў края), Харватыі, ЗША, Канадзе, Расіі.
Колькасць русінскага насельніцтва ў Славакіі ў параўнанні з 1920-мі гадамі, калі яго ацэньвалі ў 155 тысяч, сёння вельмі скарацілася — з 90 тысяч жыхароў гістарычнай Лемкаўшчыны (на славацкiм баку) русіны складаюць цяпер няпоўную чвэрць, хоць большасць жыхароў гэтага рэгіёна мае лемкаўскае (русінскае) паходжанне.
Паводле перапісу 2001 ва Украіне, у Закарпацкай вобласці было зарэгістравана 10.069 руснакоў (па меркаваннях руснацкіх лідараў, гэтыя дадзеныя былі фальсіфікаваны[4]). Перапіс 2011 у Славакіі зафіксаваў 33.482, перапіс 2002 у Польшчы — 5.863,[2] перапіс 2002 у Ваяводзіне — 15.626, перапіс 2001 у Венгрыі — 2.079 руснакоў.
Мова
правіцьГутарковая мова, якая выкарыстоўваецца ў Закарпацці — блізкія паміж сабою гаворкі даліннага Закарпацця, у Славакіі і Польшчы ў якасці афіцыйнай руснацкай мовы выкарыстоўваюцца мясцовыя кадыфікаваныя лемкаўскія дыялекты. У якасці літаратурнай мовы доўгі час выкарыстоўвалася царкоўнаславянская (нават у XIX ст.), што моцна ўплывала на гутарковую лексіку і зблізіла мясцовыя гаворкі з рускай мовай больш чым з украінскай. Асновы руснацкай літаратурнай мовы заклаў Аляксандр Духновіч. На мяжы XIX—XX стст. руснакі Закарпацця падзяляліся на русафілаў і ўкраінафілаў. Першыя выступалі за прыняцце ў якасці літаратурнай мовы рускай, другія — украінскай. У цяперашні час існуюць розныя варыянты літаратурнай руснацкай мовы.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 6 мая 2007.
- ↑ а б http://www.unpo.org/article.php?id=5500(недаступная спасылка)
- ↑ Арт. 20 https://web.archive.org/web/20070928103027/http://www.universalhumanrightsindex.org/documents/824/1003/document/ru/doc/text.doc
- ↑ а б http://www.rdu.org.ua/news.php?content=1173443580&path=main Архівавана 30 верасня 2007.
- ↑ http://www.rdu.org.ua/news.php?content=1173351060&path=main Архівавана 27 верасня 2007.
- ↑ http://www.rdu.org.ua/news.php?content=1173443580&path=main Архівавана 30 верасня 2007.
- ↑ http://www.rdu.org.ua/news.php?content=1174683480&path=main Архівавана 27 верасня 2007.
Літаратура
правіць- Русины // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Русіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 457. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Суляк С. Г. Руснаки Бессарабии: Почему им нет места в учебниках истории? // Мысль. Кишенёв, 2003. № 4(22). С. 72-79 Архівавана 31 снежня 2006. (руск.)
- Геровский Г. К вопросу о значении названия руснак. Архівавана 14 чэрвеня 2007. (руск.)
- http://www.carpatho-rusyn.org - Інфармацыйны партал руснакоў ЗША. (англ.)
- http://www.lemko.org - Інфармацыйны партал руснакоў Польшчы. (англ.) (польск.) (русін.) (укр.)
- http://www.lemkowyna.net - «Lemkowyna». Інфармацыйны партал руснакоў, мае падручнік руснацкай мовы. (русін.)
- http://www.ruskamatka.tk Архівавана 10 жніўня 2018. - «Ruska matka». Таварыства руснакоў у Сербіі. (русін.)
- http://www.rusnak.hrАрхівавана 19 лютага 2012. - Таварыства руснакоў у Харватыі. (русін.) (харв.)
- http://www.rusnak.info Архівавана 14 лютага 2007. - Руснацкі інфармацыйны партал. (русін.)
- http://www.rusyn.md - Таварыства руснакоў у Малдавіі. (русін.)