Руф Гаўрылавіч Ігнацьеў

Руф Гаўрылавіч Ігнацьеў (19 верасня 1829, Масква — 14 студзеня 1886) — гісторык, археолаг, этнограф, музыказнавец, сын Гаўрылы Ігнацьева.

Руф Гаўрылавіч Ігнацьеў
Дата нараджэння 7 верасня 1818(1818-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1886(1886-01-02) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Гаўрыла Аляксандравіч Ігнацьеў[d]
Род дзейнасці гісторык, археолаг, этнограф, музыказнавец
Навуковая сфера археалогія, археаграфія і этнаграфія
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Лазараўскі інстытут усходніх моў у Маскве, кансерваторыю ў Парыжы. Быў членам таварыстваў: Маскоўскага археалагічнага, аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Вольнага эканамічнага, гісторыі, этнаграфіі і археалогіі пры Казанскім універсітэце.

Калі ў 1877—1880 гадах працаваў рэдактарам неафіцыйнага аддзела газеты «Минские губернские ведомости» і членам Мінскага губернскага статыстычнага камітэта, даследаваў курганы на Міншчыне, склаў карту археалагічных помнікаў Менскага павета, даследаваў археалагічныя помнікі в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне[1], збіраў музычны фальклор. Матэрыялы раскопак, запісы народных песень і апісанне народных інструментаў экспанаваў на Антрапалагічнай выстаўцы ў Маскве (1879), дзе выступіў з дакладамі «Пра помнікі народнай творчасці ў Мінскай губерні» і «Пра помнікі старажытнасці ў Мінскай губерні».

Зноскі

Літаратура правіць