Рухва

рака ў Беларусі

Рухва — рака ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Лядня.

Рухва
Характарыстыка
Даўжыня 13,2 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км ад вёскі Свярдлова
 • Каардынаты 54°07′52,76″ пн. ш. 31°27′40,85″ у. д.HGЯO
Вусце Лядня
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Беразетня
 • Каардынаты 54°12′11,86″ пн. ш. 31°19′37,24″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лядня → Рамясцвянка → Быстрая → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
physical
Рухва
Рухва
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 13,2 км[1]. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Свярдлова, вусце на ўсходняй ускраіне вёскі Беразетня. Рэчышча на працягу 7 км (ад вытоку да вёскі Несцерава) каналізаванае.

Каля ракі вёска Шамава.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г. (руск.)