Рыбцы

вёска ў Пухавіцкім раёне

Рыбцы́[1] (трансліт.: Rybcy, руск.: Рыбцы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Вёска
Рыбцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 145 чал. (1 студзеня 2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222844
Аўтамабільны код
5
Рыбцы на карце Беларусі ±
Рыбцы (Беларусь)
Рыбцы
Рыбцы (Мінская вобласць)
Рыбцы

Назва правіць

Назва ўтворана ад угодзевага ўрочышча Рыбцы, каля якога ўзнікла пасяленне.

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, чыгуначны прыпыначны пункт Рыбцы на лініі МінскАчіповічы, каля шашы Рудзенск-Шацк.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У 19 – пачатку 20 стст. – вёска ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уластнасть Ваньковічаў.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1933 годзе быў створаны калгас "Трактарыст".

З канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У студзені 1943 г. вёска была спалена, забіта 108 жыхароў.

Інфраструктура правіць

  • Школа. Была адкрыта у 1919 г. як працоўная школа 1-ай ступені, у якой працаваў 1 настаўнік, займалася 65 вучняў (1922).
  • Чыгуначны. Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Рыбцы.
  • Крама
  • Аддзяленне сувязі

Насельніцтва правіць

  • Пачатак ХХ ст. — 45 двароў, 387 жыхароў. Побыч з вёскай 2 урочышчы з аднайменнай назвай, у 2 урочышчах 2 гаспадаркі, 44 жыхары.
  • 1917 год — 56 двароў, 362 жыхары, у 2 урочышчах 2 гаспадаркі, 12 жыхароў.
  • 1940 год — 80 двароў, 375 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 года — 58 двароў, 145 жыхароў.

Славутасці правіць

  • Пом­нік за­гі­ну­лым жы­ха­рам вёс­кі.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дорогами войны: Пуховичский район (руск.)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 262.

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі правіць