Рыбінскае вадасховішча

Рыбінскае вадасховішча — вялікае вадасховішча на рацэ Волзе і яе прытоках Шэксне і Малозе. Размешчана ў асноўным у Яраслаўскай вобласці, на паўночным захадзе, часткова таксама ў Цвярской і Валагодскай абласцях Расіі.

Рыбінскае вадасховішча

Фатаграфія са спадарожніка напачатку красавіка 2002 года.
Каардынаты: 58°22′30″ пн. ш. 38°25′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Валагодская, Цвярская і Яраслаўская вобласці Расіі
Плошча 4580 км²
Аб'ём 25,5 км³
Найбольшая глыбіня 25-30 м
Сярэдняя глыбіня 5,5 м
Упадаюць Волга, Шэксна, Малога
Выцякаюць Волга
Год напаўнення 1941
Рыбінскае вадасховішча (Расія)
Рыбінскае вадасховішча
Рыбінскае вадасховішча
Рыбінскае вадасховішча (Яраслаўская вобласць)
Рыбінскае вадасховішча
Рыбінскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створана ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў вадападпорнымі збудаваннямі Рыбінскага гідравузла, размешчанага ў паўночнай частцы Рыбінска, якія перакрываюць рэчышчы дзвюх рэк: Волгі і Шэксны. Гідравузел уключае ў сябе будынак Рыбінскай ГЭС магутнасцю 346 МВт (першапачаткова 330 МВт), збудаванай на старым рэчышчы Шэксны, земляныя рэчышчавыя плаціны і дамбы, якія спалучаюцца з німі, бетонную вадазліўную плаціну і двухніткавы шлюз, збудаваны на рэчышчы Волгі. Значэнне вадасховішча: суднаходства, рыбалоўства, выпрацоўка электраэнергіі Рыбінскай ГЭС.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 485. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі правіць