Рыга-Арлоўская чыгунка

Рыга-Арлоўская чыгунка — назва ў 1868—1920 гг. сеткі чыгуначных дарог, якая праходзіла па тэрыторыі Ліфляндскай, Віцебскай, Курляндскай, Ковенскай, Магілёўскай, Смаленскай, Арлоўскай губерняў (цяпер тэрыторыя Беларусі, Латвіі, Расіі)

Чыгунка злучала цэнтральныя раёны Расіі з партамі на Балтыйскім морыРыгай і Лібавай.

Перадгісторыя

правіць

Першай чыгункай, якая пазней увайшла ў адзіную Рыга-Арлоўскую, была лінія Рыга — Дынабург (з 1893 Дзвінск) пабудаваная ў 1858—1861 гг.

Затым пабудаваныя лініі:

  • Дынабург — Віцебск (1866),
  • ВіцебскАрол (1868),
  • Рыжска-Мітаўская чыгунка: Торэнсберг — Мітава—Мураўёва (1868—1873),
  • Рыга-Бальдэрааская чыгунка: Рыга — Бальдераа (1872 г.)
  • Рыга-Тукумская чыгунка: Засенгоф — Тукум (1877)
  • Віцебска-Жлобінская чыгунка: Віцебск — ОршаМагілёўЖлобін (1902).

У 1920 г. частка дарогі адышла да Латвіі. Астатняя частка стала называцца Арлоўска-Віцебскай чыгункай і ў 1922 годзе ўключана ў склад Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі

правіць