Рыгор Іванавіч Сапега
Рыгор Іванавіч Сапега (каля 1560 — 1600) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Рыгор Іванавіч Сапега | ||
![]() | ||
Герб «Ліс» | ||
| ||
---|---|---|
1585 — 1600 | ||
Папярэднік | Рыгор Падбярэзскі | |
Пераемнік | Фрыдэрык Лукомскі | |
Нараджэнне | каля 1560 | |
Смерць | 1600 | |
Род | Сапегі | |
Бацька | Іван Сапега | |
Маці | Багдана Друцкая-Канопля | |
Жонка | Соф'я Стравінская | |
Дзеці | Аляксандр Дажбог, Крыштаф Стэфан |
Малодшы брат вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.
Займаў пасаду аршанскага падкаморага (з 1585).
Сям'яПравіць
Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Івана і князёўны Багданы Друцкай-Каноплі. Акрамя канцлера Льва Сапегі, меў яшчэ брата Андрэя.
Ажаніўся да 1585 года з Соф'яй Стравінскай (памерла да 1611), дачкой віцебскага кашталяна Марціна Стравінскага. Меў з ёй дзяцей:
- Аляксандра Дажбога (1585 — 1635), старосту аршанскага;
- Крыштафа Стэфана (1590 — 1627), вялікага літоўскага пісара.