Рыгор Іванавіч Шыбанаў

Рыгор Іванавіч Шыбанаў (нар. 22 снежня 1916 (4 студзеня 1917), в. Нецвятаеўка, Шанкурскі раён, Архангельская вобласць — 30 чэрвеня 1944, Круглянскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Рыгор Іванавіч Шыбанаў
Дата нараджэння 4 студзеня 1917(1917-01-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1944(1944-06-30) (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Член КПСС з 1943 года. У 1938 годзе скончыў Вельскі сельскагаспадарчы тэхнікум, у 1939 годзе — курсы малодшых лейтэнантаў. З 1938 года ў Чырвонай Арміі. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на фронце, камандзір батарэі знішчальнага процітанкавага палка. Вызначыўся пры вызваленні Магілёўскай вобласці. 30 чэрвеня 1944 года каля в. Цяцерын Круглянскага раёна загінуў у баі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. Яго імем названы Вельскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пахаваны на Брацкай магіле ў в. Комсенічы[1].

Памяць

правіць
 
Помнік на Алеі Герояў у Круглым
  • Яму пастаўлены помнік на Алеі Герояў у г.п. Круглае.

Зноскі

  1. Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі і іншыя малыя формы архітэктуры.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2019. Праверана 4 красавіка 2020.

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.