Рыгор Абрамавіч Духан
Рыгор Абрамавіч Духан (25 верасня 1897, Віцебск — 20 верасня 1945, Мінск) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Яго сын — беларускі архітэктар Абрам Рыгоравіч Духан.
Рыгор Абрамавіч Духан | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня (7 кастрычніка) 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1945 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Абрам Рыгоравіч Духан |
Род дзейнасці | урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | ахова здароўя |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў медыцынскі факультэт БДУ (1925). Старэйшы інспектар Наркамздрава БССР (1925—1926). Старшы навуковы супрацоўнік сектара арганізацыі аховы здароўя Інстытута арганізацыі аховы здароўя і сацыяльнай гігіены (1929—1938). Галоўны ўрач цэнтральнай рабочай паліклінікі (1933—1939); загадчык Мінскім гарадскім аддзелам аховы здароўя (1939—1940); галоўны ўрач цэнтральнай дзіцячай паліклінікі ў Мінску (1940—1941).
У час Вялікай Айчыннай вайны галоўны ўрач адзінага дыспансера ў Саратаве (1941); загадчык гарадскім аддзелам аховы здароўя ў Фрунзе (1941—1944).
Галоўны ўрач цэнтральнай паліклінікі ў Мінску (1944—1945), адначасова выконваў абавязкі загадчыка кафедры арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута (1945).
Дэпутат, член выканкама Мінскага гарадскога Савета (1939).
Памёр і пахаваны ў Мінску.
Навуковыя працы
правіць- «О применении таллия для эпиляции в борьбе с грибковыми заболеваниями волос», 1928
- «Пapxi, як ix лячыць i як ад ix усцерагчыся», 1929
- «Грыбковыя хваробы скуры i арганiзацыя барацьбы з iмi», 1932
Зноскі
Спасылкі
правіць- Духан Григорий Абрамович (25.09(07.10).1897-20.09.1945) Архівавана 12 сакавіка 2016. (руск.)