Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных урадаў.
Герб Рыгора Аляксандравіча Хадкевіча. 1562
У 1568 годзе заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. У Заблудаве імі было надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захавалася 44 асобнікі), з гербам Р. Хадкевіча на абароце тытульнага аркуша. Ужо без П. Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, І. Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Р. Хадкевіча ў 1570 годзе адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.
Р. А. Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле сваёй волі, пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі.
Зноскі
↑ абвPas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713