Рыгор Аляксеевіч Васілевіч

беларускі правазнавец

Рыго́р Аляксе́евіч Васіле́віч (нар. 13 лютага 1955, Мінск, БССР) — беларускі правазнавец і дзяржаўны дзеяч. Доктар юрыдычных навук (1994), прафесар кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ, член-карэспандэнт НАН Беларусі (2017)[2].

Рыгор Аляксеевіч Васілевіч
Сцяг7-ы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Сцяг
8 лютага 2008 — 20 верасня 2011
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Пётр Міклашэвіч
Пераемнік Аляксандр Канюк
Сцяг2-і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Сцяг
4 студзеня 1997 — 11 студзеня 2008
Папярэднік Валерый Ціхіня
Пераемнік Пётр Міклашэвіч
Нараджэнне 13 лютага 1955(1955-02-13) (69 гадоў)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (1994)
Навуковае званне прафесар (1998)
член-карэспандэнт (2017)
Дзейнасць права[1], канстытуцыйнае права[d][1], labor law[d][1] і political science and government[d][1]
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера юрыспрудэнцыя
Месца працы
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1 класа
Узнагароды

Займаў пасады суддзі і старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (1997—2008), Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь (2008—2011). Ганаровы прафесар Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі (2016), заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994). Р. А. Васілевіч — аўтар першага падручніка па канстытуцыйным праве Беларусі[2].

Біяграфія

правіць

Рыгор Аляксеевіч Васілевіч нарадзіўся ў Мінску ў 1955 годзе. Скончыў сярэднюю школу ў 1972 годзе. Па заканчэнні вячэрняга аддзялення юрыдычнага факультэта БДУ імя У. І. Леніна ў 1980 годзе паступіў на дзённае аддзяленне аспірантуры юрыдычнага факультэта БДУ[3]. Праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі ў Чэхаславакіі (1973–1975).

У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Харкаўскім юрыдычным інстытуце, а ў 1994 годзе ў БДУ — доктарскую дысертацыю па тэме «Праблемы законатворчай дзейнасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь»[3].

З 1986 года перайшоў на працу ў Сакратарыят Вярхоўнага Савета Беларусі. Спачатку займаў пасаду намесніка, а ўжо з 1989 па 1994 год быў загадчыкам юрыдычнага аддзела[3].

Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года ўтвараўся Канстытуцыйны суд, куды Рыгор Аляксеевіч і быў абраны спачатку суддзём, а ў 1997 годзе быў прызначаны, у адпаведным закону парадку, на пасаду Старшыні Канстытуцыйнага суда.

У 2008 годзе быў прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам на пасаду Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, з якой быў вызвалены ў 2011 годзе[4].

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Васілевіч як генеральны пракурор у рашэнні Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы тым, хто кантраляваў пераслед усіх асоб, якія былі арыштаваны пасля мірных дэманстрацый 19 снежня 2010 года[6].

Пасля вярнуўся на працу ў БДУ, з 2011 года – загадчык кафедры канстытуцыйнага права. У 2017 годзе выбраны член-карэспандэнтам НАН Беларусі.

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая паводле рэзалюцыі VI-га Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[7].

Навуковая дзейнасць

правіць

Вядзе актыўную навуковую дзейнасць. Рэгулярна выступае з дакладамі на навуковых і навукова-практычных канферэнцыях як у Беларусі, так і за мяжой[3]. Падрыхтаваў 17 кандыдатаў і 3 дактароў юрыдычных навук[3]. Яго працы апублікаваны ў Расіі, Польшчы, Турцыі, Балгарыі, Італіі, Францыі, Нідэрландах, Арменіі, Літве і Украіне[3]. Уваходзіць у склад рэдакцыйных калегій шэрагу навуковых выданняў, у тым ліку ў рэдакцыйны савет папулярнага сярод вучоных-крыміналістаў Беларусі і краін СНД навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне»[8].

Навуковыя працы ў галіне канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання, крымінальнага права, працоўнага права, тэорыі дзяржавы і права, міжнароднага права, правоў чалавека, гісторыі беларускай дзяржавы і права. Удзельнічаў у падрыхтоўцы большасці заканадаўчых актаў, прынятых Вярхоўным Саветам БССР (Рэспублікі Беларусь) у 1989–1994 гадах. Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі 1994 года. Унёс уклад у развіццё вучэння аб Канстытуцыі, аб канстытуцыяналізацыі галіновага заканадаўства, забеспячэнне яго адпаведнасці агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права, аб верхавенстве канстытуцыйных прынцыпаў і нормаў.

Аўтар больш за 1000 навуковых прац, у тым ліку звыш 100 кніг і манаграфій, больш за 50 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Асноўныя працы

правіць
  • Парламент Республики Беларусь: конституционно-правовой аспект. Минск, 1995.
  • Конституция Республики Беларусь: науч.-практ. комментарий. Минск, 2005.
  • Белорусское государство на рубеже веков. Минск, 2006.
  • Правонарушения. Закон. Ответственность. Минск, 2011 (Серия «Юридическое обозрение»).
  • Административно-деликтное право : учеб. пособие. Минск, 2013 (в соавт.).

Званні і ўзнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2021)[9], нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2005), у тым жа годзе Н. Назарбаеў узнагародзіў яго юбілейным медалём «Да дзесяцігоддзя Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан». Мае некалькі дзясяткаў ведамасных медалёў, нагрудных знакаў і ганаровых грамат.

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994)[3]. Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты (2012, БДУ) за цыкл падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па канстытуцыйным праве. Удастоены нагруднага знака «Ганаровы пракурор краін СНД» у 2016 годзе. Мае класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі І класа і вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі. Міжнародным біяграфічным цэнтрам (Кембрыдж, Вялікабрытанія) уключаны ў спіс выдатнейшых людзей ХХ і ХХІ ст.[3]

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б Васілевіч Рыгор Аляксеевіч на сайце «Беларусь у асобах і падзеях» (бел.)
  3. а б в г д е ё ж Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  4. Рыгор Васілевіч зняты з пасады генпракурора Беларусі (дапоўнена)(недаступная спасылка). БелаПАН
  5. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  6. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012
  7. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  8. Официальный сайт научно-практического журнала «Предварительное расследование»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 12 сакавіка 2019.
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 года № 410 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць