Рыгор Аляксеевіч Рапота

Рыгор Аляксеевіч Рапота (нар. 5 лютага 1944) — расійскі палітычны дзеяч, генерал-лейтэнант запасу.

Рыгор Аляксеевіч Рапота
Сцяг2-і Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сцяг
15 снежня 2011[1] — 19 сакавіка 2021
Папярэднік Павел Барадзін
Пераемнік Дзмітрый Мезенцаў
Сцяг3-і Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай Федэральнай акрузе
14 мая 2008 — 14 снежня 2011[2]
Прэзідэнт Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Папярэднік Аляксандр Уладзіміравіч Канавалаў
Пераемнік Міхаіл Віктаравіч Бабіч
Сцяг4-ы Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўднёвай Федэральнай акрузе
9 кастрычніка 2007 — 14 мая 2008
Прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Папярэднік Дзмітрый Мікалаевіч Казак
Пераемнік Уладзімір Васільевіч Усцінаў
Сцяг5-ы Намеснік сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі
21 красавіка 1998 — 27 лістапада 1998
Прэзідэнт Барыс Мікалаевіч Ельцын
Папярэднік Аляксандр Уладзіміравіч Агеенкаў
Пераемнік Уладзімір Якаўлевіч Патапаў
Сцяг Генеральны Сакратар Еўразійскай эканамічнай супольнасці
29 кастрычніка 2001 — 6 кастрычніка 2007
Папярэднік пасада заснавана
Нараджэнне 5 лютага 1944(1944-02-05) (81 год)
Партыя
Член у
Адукацыя
Прыналежнасць Расія
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Пашаны Ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Дружбы народаў ордэн Пашаны
ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
ордэн Дастык II ступені юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»
Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і вайскоўца. Бацька — вайсковец, авіятар, маці — педагог па адукацыі, але з-за пастаянных пераездаў па службе мужа ёй давялося працаваць не толькі ў школе, але і бібліятэкарам, і ў ашчаднай касе.

Скончыў МГТУ імя Баўмана ў 1966 годзе па спецыяльнасці «інжынер-канструктар», пасля скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР.

З 1966 па 1990 гады працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ (знешняя разведка), быў у працяглых камандзіроўках у ЗША, Швецыі і Фінляндыі, у перыяд 1990—1994 гадоў — намеснік начальніка, начальнік аддзела ПДУ. З 1994 па 1998 год займаў пасаду намесніка дырэктара Службы знешняй разведкі Расіі, курыраваў партнёрскія сувязі з замежнымі спецслужбамі.

У перыяд з красавіка па лістапад 1998 года — намеснік сакратара Савета Бяспекі Расіі, з лістапада 1998 па верасень 1999 — генеральны дырэктар дзяржкампаніі «Расузбраенне». З верасня 1999 года па май 2000 — першы намеснік міністра гандлю Расіі, займаўся ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам. У перыяд з чэрвеня 2000 па кастрычнік 2001 — першы намеснік міністра навукі, прамысловасці і тэхналогій. З кастрычніка 2001 па кастрычнік 2007 года — генеральны сакратар Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

9 кастрычніка 2007 прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўднёвай Федэральнай акрузе, а з 14 мая 2008 года — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай Федэральнай акрузе. 25 лістапада 2011 года прызначаны на пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, да выканання абавязкаў прыступіў з 15 снежня гэтага ж года.

19 сакавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Рапоту з пасады Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы[3].

22 сакавіка 2021 года губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт на штотыднёвай нарадзе прадставіў Рыгора Рапоту прадстаўніком рэгіёна ў Савеце Федэрацыі[4], ён заняў крэсла Аляксандра Міхайлава, які сканаў у снежні 2020.

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі