Рыгор Арцем’евіч Цыркуноў
Рыгор Арцем’евіч Цыркуно́ў[1] (4 снежня 1921 — 2008)[2] — вучоны ў галіне кіравання працэсамі перавозак на чыгуначным транспарце, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1998).
Рыгор Арцем’евіч Цыркуноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2008 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | чыгуначны транспарт |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1994) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Сава (сучасны аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту і быў прызваны ў чыгуначныя войскі[3]. Праходзіў службу дыспетчарам па воінскіх перавозках на чыгуначнай станцыі Саратаў-2, а з 1944 года — намеснік начальніка аддзела воінскіх перавозак ва ўпраўленні Заходняй чыгуначнай дарогі на Смаленск[3]. У 1947 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1954—1957 гг. працаваў у Хабараўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе займаў пасады старшага выкладчыка, дацэнта. З 1957 года Р. А. Цыркуноў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту[4] ў Гомелі. З верасня 1961 года па ліпень 1962 года[3] займаў пасаду дэкана факультэта кіравання працэсамі перавозак.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш за 260 навуковых прац па ўдасканаленні тэхналогіі работы і тэхнічнага аснашчэння перагрузачных станцый, перавозачнага працэсу хуткапсавальных грузаў, навукова-метадычных прац для студэнтаў чыгуначных вышэйшых навучальных устаноў. Распрацаваў нарматыўныя дакументы па тэхналагічных працэсах работы чыгуначных вузлоў шматлікіх станцый Беларусі і краін СНД.
Сярод апублікаванага:
- Организация работы станций перегруза. — М., 1957.;
- Взаимодействие и организация процессов на станциях перегруза. — Мн., 1962.
Узнагароды і званні
правіцьУзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а таксама знакамі «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі, «Ганаровы чыгуначнік», Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[3].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2003.
- ↑ Вучоныя Беларусі. Цыркуноў, Рыгор Арцем’евіч (доктар тэхнічных навук; транспарт; 1921—2008)
- ↑ а б в г ЦЫРКУНОЎ Рыгор Арцем’евіч (1921) Архівавана 1 ліпеня 2020. // База даных «Мой край — Магілёўшчына»
- ↑ Сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
Літаратура
правіць- Цыркуноў Рыгор Арцем’евіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 151. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- ЦЫРКУНОЎ Рыгор Арцем’евіч (1921) Архівавана 1 ліпеня 2020. // База даных «Мой край — Магілёўшчына». Магілеўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.
- Вучоныя Беларусі. Цыркуноў, Рыгор Арцем’евіч (доктар тэхнічных навук; транспарт; 1921—2008) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- История факультета управелния процессами перевозок (руск.) // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту