Рыгор Багданавіч Багданаў

Герой Савецкага Саюза

Рыгор Багданавіч Багданаў (22 студзеня (4 лютага) 1910 — 1 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір батальёна 385-га стралковага палка 112-й Рыльскай стралковай дывізіі (60-я армія, Цэнтральны фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943, пасмяротна)[1].

Рыгор Багданавіч Багданаў
Дата нараджэння 4 лютага 1910(1910-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1943(1943-10-01) (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1932—1943
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Суворава III ступені

Біяграфія правіць

Р. Б. Багданаў нарадзіўся ў вёсцы Марцюшы, цяпер Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі[1]. Скончыў пачатковую школу. У Чырвонай Арміі з 1932 года[1]. У 1938 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях са жніўня 1941 года на Заходнім, Варонежскім і Цэнтральных франтах[1].

Батальён пад камандаваннем, якім камандаваў гвардыі старшы лейтэнант Багданаў, вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро 24 верасня 1943 года[1]. Байцы фарсіравалі Дняпро паўночней Кіева, захапілі два населеныя пункты і ўтрымлівалі іх да падыходу асноўных сіл палка на працягу 10 контратак[1]. У час адбіцця чарговай варожай контратакі 1 кастрычніка 1943 года Р. Б. Багданаў быў смяротна паранены[1].

Пахаваны ў вёсцы Жукін Кіева-Святошынскім раёне Кіеўскай вобласці[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года старшаму лейтэнанту Багданаву Рыгору Багданавічы пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

У 1964 годзе імя Р. Б. Багданава прысвоена Бяскатаўскай сярэдняй школе ў Гарадоцкім раёне[1][2].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Богданов Григорий Богданович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
  2. Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 «О присвоении имен защитников Родины школам Витебской области» Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 407. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі правіць