Рыгор Васілевіч Бельскі
Рыгор Васілевіч Бельскі (6 жніўня 1929, в. Цярэсіна, Бярэзінскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1].
Рыгор Васілевіч Бельскі | |
---|---|
Род дзейнасці | аграном |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 1998 (69 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Скончыў БСГА ў 1960. З 1953 аграном Бярэзінскай МТС, калгасу імя Крупскай Бярэзінскага раёна. З 1955 у Горацкім раёне: аграном, старшыня калгаса імя Кірава, кіраўнік аддзела вучэбна-вопытнага гаспадаркі БСГА. З 1961 старшыня калгасу «Запаветы Ільіча» Горацкага раёна. З 1979 старшыня Горацкага раённага камітэта народнага кантролю[1].
Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Бельский, Григорий Васильевич. В кн.: Лившиц, В.М. Гордость и слава Горецкой земли. в 3 -х книгах Книга 3-я. Земляки - Герои Социалистического труда, заслуженные работники, писатели и художники. - Горки:2015. С.34-35.